На сайце з'явіўся новы раздел, у якім будуць размяшчацца спасылкі на праграмы, карысныя для настаўнікаў. Знайсці яе можна ў пункце "Меню сайта" (апошні запіс), таксама можна перайсці на новую старонку па наступнай спасылцы: http://migalayte.ucoz.ru/index/karysnyja_pragramy/0-97
Гісторыя ўзнікнення гэтага сайта цікавая: яго стварыла Насця, мая былая вучаніца, выпускніца клуба. Яшчэ вясной яна пачала напаўняць сайт цікавай інфармацыяй, але я пра гэта даведалася толькі ў канцы верасня, калі дзяўчына передала мне правы на сайт. Зараз я яго адміністратар. Гэта вельмі прыемна, але і адказна.
На сайце клуба вы зможаце знайсці тэксты даследчых работ нашых навучэнцаў, прэзентацыі да работ. Насця дадала на сайт колькі фотаздымкаў, якія былі зроблены ў розныя гады існаван
... Чытаць далей »
На сайце з'явіліся 6 новых шаблонаў. Усе яны тэматычна блізкія (фонам з'яўляюцца выявы кніг і блакнотаў). Паглядзець, што ж сабой уяўляюць гэтыя матэрыялы, вы можаце ТУТ.
Нядаўна я зрабіла блог для вучняў і настаўнікаў, у якім будуць падавацца беларускія прыказкі, прымаўкі і выслоўі. Вельмі часта дзеці не ведаюць іх, не могуць растлумачыць значэнне фразеалагізмаў. Таму я доўгі час збірала матэрыял (на працягу некалькіх гадоў) і зараз выкладваю яго на старонках майго новага блога. Як кажуць, для ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай.
Паглядзець яго і прачытаць беларускія прыказкі можна па наступнай спасылцы: БЛОГ БЕЛАРУСКІХ ПРЫКАЗАК
Таксама патрапіць на старонкі блога можна, калі націснуць на малюнак унізе.
Вашай увазе прапануюцца "Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі" ад 02 мая 2013 года.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў
"Беларуская мова” і "Беларуская літаратура” ў 2013/2014 навучальным
годзе.
Вы можаце спампаваць заданні другога этапа абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры АДСЮЛЬ. Спадзяюся, што гэтыя матэрыялы дапамогуць вам падрыхтаваць вучняў да рэспубліканскай алімпіяды і іншых конкурсаў ))