Афармленне вынікаў даследавання Прынята лічыць, што афармленне вынікаў даследавання - самы нязначны этап. На самой справе, гэта не так. Афармленне вынікаў даследавання - адзін з самых цяжкіх этапаў усёй работы настаўніка і вучня. Існуе некалькі асноўных форм паказу вынікаў даследавання: - навуковае сачыненне
- артыкул, тэзісы,
- даклад, паведамленне
Кожнай з форм характэрны свае асаблівасці напісання. Так, для публікацыі ў раённай газеце работа прадстаўляецца ў форме тэзісаў - сціслага пералічэння асноўных палажэнняў і вывадаў даследавання ці артыкула - разгорнутага зместу тэзісаў па той ці іншай праблеме. Тэзісы заўсёды выяўляюць сутнасць зместу даследавання і дазваляюць сістэматызаваць і абагульніць увесь матэрыял. Падрыхтоўка тэзісаў да навукова-практычнай канферэнцыі "Крок у будучыню" стала ўжо традыцыйнай. Таму ніжэй прыведзены асноўныя патрабаванні да іх афармлення:
па зместу:
- абгрунтаванне актуальнасці тэмы;
- галоўны тэзіс;
- аргументацыя, доказы і вывады, якія пацвярджаюць тэзіс;
- асноўныя вывады.
па тэрміну прадстаўлення:
- за 1 месяц да пачатку канферэнцыі
па форме прадстаўлення:
- у 2 экземплярах на паперы
- у электронным выглядзе
- у фармаце Word (шрыфт не менш за 12пт, Times
New Roman, інтэрвал 1,5. Палі: зверху і знізу - 20мм, злева - 30мм, справа - 10 мм)
назад далей |