Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...
Карысныя праграмы

На гэтай старонцы вы знойдзеце спасылкі на вельмі карысныя праграмы для настаўніка. Пакуль што спіс не вельмі вялікі, але я спадзяюся, што ён будзе папаўняцца.

1. Праграма "Дрэва жыцця"
Яна будзе карысная для стварэння радаводаў. Плюс дадзенай праграмы ў тым, што яна падтрымлівае беларускую мову. "Дрэва жыцця" можна спампаваць на сайце нашага школьнага клуба "Жывое слова" па наступнай спасылцы: http://zhs.ucoz.ru/load/drugoe/programma_quot_drevo_zhizni_3_1_1_quot/2-1-0-11.  
Яна размешчана ў бясплатнай версіі і мае некаторыя абмежаванні ў карыстанні. Напрыклад, вы зможаце зрабіць радавод только для 40 чалавек. Але і гэтага дастаткова для працы з вучнямі. 

2. Праграма "Mouse Mischief"
Гэта праграма дазволіць ператварыць звычайны ўрок у інтэрактыўны. Вам спатрэбяцца наступныя кампаненты:

- сама праграма, якую можна спампаваць тут: http://www.microsoft.com/multipoint/mouse-mischief/ru-ru/ 

Праграма ставіцца як дадатак да PowerPoint, у вас павінна з'явіцца новы надпіс зверху экрана:

- некалькі мышак;
- перахаднік;
- хаб;
- камп'ютар;
- калі трэба, то праектар.
Відэаінструкцыю можна спампаваць тут: http://www.youtube.com/watch?v=6C0PIWbwmhg.

3. Праграма "Freemake Video Converter"
Гэта праграма дазваляе канвертаваць відэафайлы. Напрыклад, вы знялі відэа на мабільны тэлефон або фотаапарат - гэтая праграма зможа дапамагчы вам перастварыць ваша відэа ў іншым фармаце (бо далёка не кожны відэаплэер зможа адкрыць мабільнае кіно). Сама часта карыстаюся пры стварэнні школьных фільмаў на розную тэму, бо часта матэрыял збіраецца з розных носьбітаў: і відэакамеры, і фотаапарата, і тэлефона. Магчымасці ў праграмы вельмі шырокія, так што карыстайцеся! Спаспаваць яе можна адсюль: http://www.freemake.com/ru/.

4. Праграма "Freemake Audio Converter"
Тая ж кампанія выпускае праграму для канвертацыі аўдыёфайлаў. Напэўна, кожны сутыкаўся з тым, што патрэбныя музычныя файлы не запускаюцца ў прэзентацыі або проста ў плэеры, бо маюць не той фармат. На дапамогу прыходзіць "". Зноў-такі, у яго вельмі шырокія магчымасці па канвертацыі аўдыё. Спампаваць можна тут: http://www.freemake.com/ru/.

5. Праграма"IDroo"
Яна дапаможа вам стварыць дыстанцыйны ўрок. Уявіце сабе, што ваш вучань на канікулы паехаў да бабулі на Украіну, а вам шкада траціць гэты час марна. Пры дапамозе гэтага плагіна вы зможаце стварыць паўнавартасны дыстанцыйны ўрок. Праграма дазваляе рабіць запісы, устаўляць малюнкі, табліцы, схемы, дыяграмы падчас размовы ў Скайпе. Можна нават працаваць адразу з некалькімі вучнямі. Спампаваць "IDroo" можна адсюль: http://idroo.com/download.
Каляндар
«  Снежань 2017  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 328
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2017
    Сайт создан в системе uCoz