Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Мікола Гусоўскі


"Сярод гуманістаў беларускай народнасці вядучае месца належыць Францыску Скарыне, беларускаму першадрукару і асветніку, а таксама Міколу Гусоўскаму, паэту і сучасніку Скарыны". (В. Дарашэвіч)


"Адгорнута новая яркая старонка шматвяковага культурнага жыцця беларускага народа: стаў вядомы гуманіст-патрыёт, адзін з найвялікшых славянскіх паэтаў-лаціністаў эпохі Адраджэння". (В. Дарашэвіч)


І вось насустрач нам сцяжынай коўзкай

ідзе хадой,

упэўненай наўздзіў,

той зубр, якому некалі Гусоўскі

паэму на латыні прысвяціў.

У рухах ані кропелькі знямогі,

хоць шлях яго пралёг цераз вякі.

На лбе крутым закручаныя рогі –

нібыта ў хмары два маладзікі.

Між сосен, што стаўпіліся наўкола,

ён прыпыніўся і застыў на міг,

як рукапіс Гусоўскага Міколы

у рэдкім радзе векавечных кніг. (А. Вольскі)


"Мікола Гусоўскі ў вырашэнні тэмы вайны і міру выступае прадаўжальнікам вялікай традыцыі, якая складае ідэйны стрыжань старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісаў, усходнеславянскай паэмы "Слова пра паход Ігаравы" і арыгінальнага твора мясцовай агіяграфіі "Жыціе Барыса і Глеба". (В. Праскаловіч)


Мікола Гусоўскі - сапраўдны волат эпохі гуманістычнага Адраджэння, альбо Рэнесансу, які найбольш поўна і ярка ўвасобіў духоўную веліч народа, яго розум і паэтычны геній". (В. Праскаловіч)




Рейтинг сайтов

Каляндар
«  Ліпень 2025  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 345
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку Арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі ГРАФІКА дыпломы Пазлы Святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Жыццё сайта
Статыстыка

Усяго анлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Copyright MyCorp © 2025
Сайт создан в системе uCoz