Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Выказванні пра кнігу Кожны з нас памятае прачытаную ў юнацтве першую кнігу. (Я. Скрыган) А наогул я люблю чытаць. (І. Шамякін) Я вярнуўся дадомы з прывычкай многа чытаць. (К. Чорны) Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі магутныя дзяржавы. а кніга - вялікае цуда, створанае чалавечым розумам, - жыла, хвалявала сэрцы, абуджала думку. (С. Александровіч) Бясследна нішто не міне, Гісторыя слова адродзіць. Ты — мост, па якім да мяне Мінуўшчына ў госці прыходзіць. Мільгаюць старонкі твае — I мы размаўляем з вякамі, I продак да нас дастае Радкамі, нібыта рукамі. Учора і сёння — Штодня — У люты мароз і ў адлігу Стварае людская радня Жыцця непаўторную кнігу. Мы пішам адменным пяром, Што ўручана родным народам. Пілот у нябёсах — крылом, Араты на полі — нарогам. Мы — словы такога пісьма, Якое ў вяках не сатрэцца. Ты — мост, па якім нездарма Іду я з патомкам сустрэцца.(П. Макаль) Сярод хаты - Стол для частунку, для бяседы, А на сцяне - рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач - з кнігамі паліца. Я ўзяў адну, без пераплёту, Відаць, шмат па руках хадзіла, Відаць, чыталася з ахвотай... "Мой родны кут, як ты мне мілы.." (М. Танк) Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай, Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў, Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай I воску з ладанам прыемны пах пачуў. (М. Багдановіч) З паглядам, дзе мары вялікія спелі, жаданні — пасобіць айчыне хоць крышку, каб ластаўкай родныя словы запелі, і родныя словы, і першыя кніжкі. (М. Дукса) Казалі, — рукапісы не гараць, А я аднойчы бачыў, як гарэлі У печы Галубковы акварэлі, Як вершы адпраўлялі паміраць, Сагрэтыя яшчэ жывым дыханнем, I ласкаю, і трапяткім каханнем, А кажуць, — рукапісы не гараць. (С. Грахоўскі) Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць, Ці нат другі напісан сэнс бязбожна. Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць, І першы іхні змысл пайме не кожны. (У. Жылка) |
|
Copyright MyCorp © 2024 |
Сайт создан в системе uCoz |