Стварэнне прэзентацыі
Гэты этап я вылучыла асобным пунктам нездарма. У наш час, калі камп'ютарам валодае кожны школьнік, прэзентацыя можа адыграць ключавую ролю пры абароне даследчай работы. Для таго, каб прэзентацыя атрымалася яркай і нагляднай, трэба ведаць некаторыя "хітрынкі". Па-першае, НІКОЛІ не выбірайце фон для прэзентацыі з тых, што прапануе вам праграма (розныя кляновыя лісцікі, фігуры спартсменаў, кітайскія шторы на бардовым фоне). У той жа праграме ёсць магчымасць заліць фон градыентам, гэта глядзіцца куды лепей. Па-другое, трэба падабраць фон і колер літар так, каб яны былі кантраснымі. Напрыклад, светлы фон і цёмныя літары ці наадварот. ПАДКАЗКА!! Калі вы будзеце выступаць ў светлай аўдыторыі і прэзентацыя будзе дэманстравацца на белым экране, то выбірайце цёмны фон для прэзентацыі і светлы колер для тэксту. Так ваша прэзентацыя будзе выйграваць у колеравай гаме. Па трэцяе, пазбягайце ўжывання малюнкаў замест фона. Канешне, вельмі прыгожыя малюнкі прыроды самі па сабе добрыя, але ў прэзентацыі яны могуць быць не да месца. Па-чацвёртае, не злоўжывайце анімацыяй. Чым больш розных эфектаў анімацыі вы выкарысталі, тым больш верагоднасць таго, што прэзентацыя "завісне" ў самы непатрэбны момант. Я сама карыстаюся наступнымі эфектамі: "ВЫЦВЕТАНИЕ", "ВОЗНИКНОВЕНИЕ". І ўсё. Астатнія эфекты пакіньце да святочных прэзентацый. Па-пятае, на нацягвайце адзін фотаздымак зверху другога. Гэта непрыгожа. Прасцей зрабіць новы фотаздымак на новым слайдзе. Па-шостае, калі вы карыстаецеся праграмай Power Point, то прэзентацыя павінна быць створана для версіі 2003 года (не для 2007 і для 2010). У настройках праграмы гэта лёгка зрабіць: СОХРАНИТЬ КАК - ПРЕЗЕНТАЦИЯ POWER POINT 97 - 2003. І яшчэ: трэба правільна аформіць сцэнарый да выступлення. Ён друкуецца ў 3 экземплярах: адзін дакладчыку, адзін настаўніку і адзін таму, хто кіруе прэзентацыяй. Складаецца сцэнарый наступным чынам. 1. Усе слайды прэзентацыі захоўваюцца ў выглядзе малюнкаў (СОХРАНИТЬ КАК - ДРУГИЕ ФОРМАТЫ - ТИП ФАЙЛА - РИСУНОК В ФОРМАТЕ... - СОХРАНИТЬ ВСЕ СЛАЙДЫ).
2. Пасля таго, як у вас на камп'ютары паявіліся ўсе слайды, можна прыступіць да сцэнарыя. Ён робіцца ў фармаце Word. Усё вельмі проста: пасля загалоўка вы ўстаўляеце табліцу з 2 калонак. У першай калонцы будуць вашы слайды, у другой - тэкст да іх. Новая ячэйка табліцы - новы слайд. Такім чынам, усе будуць бачыць і сам тэкст, і малюнак, які павінен адпавядаць тэксту.
Калі ж на адным слайдзе многа інфармацыі, і трэба пераключаць некалькі разоў, я карыстаюся наступным: перад тым словам, дзе трэба пераключаць, стаўлю тлустую чырвоную кропку (фламастарам або ручкай). Кропка вельмі вылучаецца на белым фоне, яе нельга не заўважыць. У выніку, калі вы ўсё правільна зробіце, ваш сцэнарый будзе выглядаць прыблізна так:
або так:
Пры такім афармленні нават чужы чалавек, які будзе знаходзіцца за пультам, зразумее, калі трэба пераключаць слайды.
назад далей
|