Міхась Чарот
" У творах Міхася Чарота адлюстравана гераічная рэчаіснасць беларускага народа, яго творы поўныя жыццесцвярджальнага пафасу". ("Полымя")
"Асноўны матыў п'есы Міхася Чарота "На Купалле" - пошукі шчасця, які ў той час быў надта папулярным у Беларусі. У п'есе нязмушана разгортваліся актуальныя праблемы, сучасныя часу..." (С. Лаўшук)
"Вунь Мiхась Чарот... У яго кучаравая галава, скупая ўсмешка i нясмелы жэст. Ён вельмi прыгожы, як дзяўчына. I гэтая прыгажосць нейкая простая, даступная i добрая. На гэтым сходзе ён цэнтр, гэта вiдаць i ў перапынках, калi яго тут жа акружае то адна, то другая група. Ад яго як бы iдуць нябачныя нiцi ўсiх тутэйшых падзей". (Я. Скрыган)
"У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзiночную камеру. Уважлiва аглядзеў сцены, шукаючы надпiсаў, i вось у кутку прачытаў тэкст верша, выкалупаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маiм любiмым паэтам i другам Мiхасём Чаротам. Гадамi я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы:
Я не чакаў
i не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.
Прадажных здрайцаў лiхвяры
Мяне зацiснулi за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палi,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вiнаваты!" (М. Хведаровіч)
|