Калі жывуць яшчэ бацькі,
Заўсёды знойдзеш ты прытулак.
Яны твой тыл і паратунак,
Калі жывуць яшчэ бацькі. (А. Грачанікаў)
Мы жывём за бацькоў, за дзядоў і за прадзедаў,
Многа дадзена нам, многа спросіцца з нас. (П. Броўка)
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці. (Р. Барадулін)
Дубамі адвечнымі продкі
Надзейна ў Айчыну ўраслі,
І вочы нябожчыцы цёткі
Валошкамі ў полі ўзышлі.
Вясковая вечная повязь
Вяртае жывых з забыцця.
Я - завязь, я - зерне, я - споведзь
Свайго разумення жыцця. (Л. Галубовіч)
Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.
Яны ідуць за годам год
З мячом і плугам.
О мой нязводны род,
Ён моцны духам. (А. Пісьмянкоў)
Для кожнага лёсам адведзены
час для іспыту:
прыходзяць да нас у адведзіны
продкі з нябыту. (М. Аляхновіч)