Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Выказванні пра поле і луг Ты вярніся на поле быліннае, Што ўзарана плугамі і ліўнямі (Г.Каржанеўская). Сустракай нас, радаснае поле, Гул машын, трымценне правадоў! (А.Куляшоў) Я над бязмежнымі палямі пачую ўсюды голас твой (М.Танк). На шырокім прасторы светла-жоўтага жытняга поля чуваць шорханне (З.Бядуля) А скоціцца знічка з бліскучага луга, Як лісцік з нябеснага гаю. І я тады ўспомню далёкага друга, Па кім я так часта ўздыхаю (Я.Колас). Як люблю я задумлівы шэлест бяроз, Хвалі жыта, святло перадранішніх рос На тваіх аксамітных лугах (П.Панчанка). Крыху засмучаным здаваўся далягляд, а ў сэрцы глыбока, як далёкі ўспамін, пачынала варушыцца тая даўняя, з маленства знаёмая туга, якая ахінае чалавека ў пустым восеньскім полі (А.Жук). Поле, што пяклося маўклівае і нерухомае, стала ажываць (І.Мележ). А лугі, лугі! Неабсяжныя, буйнатраўныя, яны раскінуліся па беразе рэчкі... (У.Караткевіч). Сярод палёў стамлёных і гарачых Цябе ў сырой зямельцы пахавалі (С.Басурматава). У пералівах кветак ззяе луг зялёны, Луг шырокі, пышны (Я.Колас). На лугі густыя, на мурогі Пусціць коннік друга варанога (П.Броўка). У чыстым полі вецер вее, павявае... (М.Багдановіч). Дай бог шчасця вам і долі Усім, хто слёзы праліваў, Хто ў бедным, родным полі Зерне праўды засяваў (Я.Колас). На палёх жаўтагрудых імгліцца заходу жалоба (У.Дубоўка). Ты — мой чысцец, Высакагорнасць маіх вясёлкавых лугоў (Н.Тулупава). І што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам (Я.Колас). Альбуць! Старых дубоў Зялёная падкова, Пазалацелы луг (А.Звонак). Тады цвіла ў палях пахучых віка, Тады трубілі гусі за ракой (М.Танк). Для нас шумелі слелыя палі, Для нас дразды спявалі звонка песні (П.Панчанка). У застуджаных нізоўях, Дзе ў стагах крынічныя лугі, Качак, кнігавак гняздоўі Белыя засыпалі снягі (В.Матэвушаў). Панурая поўнач над полем глухім... Шумяць абшарэлыя сосны бароў (М.Танк). Па-над рэчкай у лузе квяцістым Мы хадзілі, бывала, не раз (Я.Колас). Свежы халаднаваты ветрык ляцеў з поля і сцішаных лугоў (Л.Дайнека). Такі табе навокала прастор! Кучматы, лес, утульны луг і поле... (Я.Колас). А хмарка ў небе, у ясным полі плыве шчасліва (Я.Колас). |
|
Copyright MyCorp © 2024 |
Сайт создан в системе uCoz |