
Створана: верасень 2008 года
Сайт: zhs.ucoz.ru
Месца дзеяння: Хальчанская базавая школа
Мэты стварэння групы:
- развіццё творчых здольнасцей вучняў,
- фарміраванне першапачатковых уменняў і навыкаў арганізацыі навуковай дзейнасці,
- фарміраванне ў вучняў здольнасці самастойна, творча асвойваць новыя спосабы дзейнасці ў любой сферы чалавечай культуры,
- прафарыентацыя школьнікаў.
Удзельнікі групы: (на верасень 2011 г.):
Рэмізонава Анастасія, вучаніца 9 класа
Чарноў Дзмітрый, вучань 9 класа
Пустаханаў Дзмітрый, вучань 9 класа
Рагоўскі Сяргей, вучань 8 класа
Фіцаў Уладзіслаў, вучань 8 класа
Новікава Яўгенія, вучаніца 7 класа
Альшэўскі Юрый, вучань 7 класа
Афанасьева Аліна, вучаніца 7 класа
Заграбскі Юрый, вучань 6 класа
Здзержыкава Елізавета, вучаніца 5 класа
Навуковы кіраўнік: Мігаль Алена Генадзьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Дэвіз: Калі хочацца авалодаць нашай мовай, вывучайце яе не па граматыках (М. Танк),
Законы:
1. Не бойся сказаць, бойся прамаўчаць.
2. Крытыкуеш – прапануй, прапануеш – рабі.
3. Думку не аддзяляй ад справы. Прачытаў – зрабі.
Прынцыпы: 1) аб’ектыўна ацэньваць з’явы, падзеі акаляючай рэчаіснасці; 2) аналізаваць інфармацыю, самастойна адбіраць неабходнае для дасягнення мэт з наступнай ацэнкай вынікаў дзейнасці; 3) развіваць у сабе крытычнае мысленне.
Структура:
• Кіраўнік: Рэмізонава Анастасія
• Інфармацыйны сектар: Альшэўскі Юрый, Афанасьева Аліна, Здзержыкава Елізавета
• Камп’ютэрны аддел: Чарноў Дзмітрый, Фіцаў Уладзіслаў, Пустаханаў Дзмітрый
• Крэатыўны аддзел: Рагоўскі Сяргей, Новікава Яўгенія, Заграбскі Юрый
Традыцыі:
Тры "сама”: самакіраванне, самадысцыпліна, самаініцыятыва.
Тры "навошта”:
Кожная справа выконваецца творча, а інакш навошта?
Кожную справу выконваем якасна, а інакш навошта?
Кожная справа – для людзей, а інакш навошта?
Навукова-даследчыя работы:
"Экалагічныя матывы ў творчасці паэтаў Веткаўшчыны” (красавік 2009 г.)
"Гісторыя адной сям’і – гісторыя беларускага народа” (верасень 2009 г.)
"Этымалогія прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы” (снежань 2010 г.)
"Прозвішчы майго роду" (красавік 2011 г.)
"Цвёрдыя жанравыя формы ў творчасці Максіма Багдановіча" (верасень 2011 г.)
і інш.
Відэафільмы:
"І будзе да скону мне Чарнобыль балець”
"Белавежская пушча”
"Гэта мая Крывія”
"Пісьменнікі Веткаўскага раёна”
"Кобрын у 1921 – 1939 гг.”
"Сучасны Кобрын”
"Творцы сучаснай гісторыі"
"Мая Ветка"
і інш.
Нашы дасягненні:
Удзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі (май 2009 г.)
Выступленне на мітынгу 9 мая 2009 г.
Падрыхтоўка і правядзенне ўрока "Зямля бацькоў – мая зямля” (1 верасня 2009 г.)
Выступленне на святочным канцэрце, прысвечаным Дню настаўніка (кастрычнік 2009 г.)
Удзел у абласным конкурсе радаводаў (лістапад 2009 г. - Дыплом 1 ступені))
Удзел у рэспубліканскім конкурсе радаводаў (лістапад 2009 г. - Ліст удзячнасці)
Удзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі "Крок у будучыню" (май 2010 г. - Дыплом 1 ступені)
Удзел у абласным этапе конкурса рытарычнага майстэрства "У старонцы роднай жыць – па-беларуску гаварыць”(май 2010 г. - Дыплом 2 ступені)
Удзел у абласным этапе конкурса "Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці" (верасень-кастрычнік 2010 г. - Дыплом 1 ступені на раённым узроўні)
Прэмія Гомельскага аблвыканкама для навучэнцаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці (снежань 2010 г.)
Планы на будучае:
Навукова-даследчая работа "Вялікая Айчынная вайна праз прызму творчасці пісьменнікаў Веткаўшчыны”
Навукова-даследчая работа "Зваротак у творчасці Эдуарда Акуліна”
Навукова-даследчая работа "Вёска ў Заходняй і Усходняй Беларусі”