Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Максім Багдановіч "І яшчэ таму Багдановіч бачыў далей, што ён ніколі не страчваў веры ў неадольнасць чалавечага руху наперад". (У. Караткевіч) "Гэта невялікая, сціпла выдадзеная ў друкарні Марціна Кухты кніжка стала легендай, сапраўдным вянком на высокім чале беларускай паэзіі". (Т. Чабан) Так зайздрасна: насіць вянок паэты І мець імя задумнае Максім, Кахаць зямлю з яе жыццём глухім І песняй перавіць юнацтва леты; Ад хараства не ведаць іншай мэты І адшукаць, што горда поўны ім, І родны люд у руху маладым, І зачарованых палеткаў кветы. (У. Жылка) Нізка голаў схіляю, юнача, Перад вечным глаголам тваім. (У. Караткевіч) Чаму здараецца Ў жыцці у нашым часта, Што лепшыя сыходзяць У нябыт, у цемру першымі?.. Бывае, толькі-толькі пачынае Дарунак Божы - Талент - расцвітаць, Як раптам... смерць Й сцюдзёны жвір магільны... Што застаецца? - Творы, кнігі, словы... (Ю. Півуноў) Калі паміраюць паэты, Што ні перад кім не гнуцца, — У чалавецтва прасветы На ўсе вякі застаюцца. (А. Грачанікаў) Ён навучыў, здаецца, гаварыць Па-беларуску нават кіпарысы, Барвінак на магільніку гарыстым Ён навучыў, здаецца, гаварыць. (Я. Сіапкоў) "Ён не толькі наш настаўнік, але і нібыта святло сэрца нашага, улюбёны сын, з нараджэннем якога мы пачалі новае жыццё, які зрабіў нас мудрэйшымі і дабрэйшымі, адкрыў нам вочы на нас саміх, прымусіў па заслугах ганарыцца сабой." (У. Караткевіч) Даруй, Паэт! Прабач, шаноўны, што у вірлівай мітусні ірвалі з жарам бессаромным сваёй Айчыны карані. Такіх Сыноў не лішне мела многапакутная зямля — то зарастала, то мялела табой ўзараная ралля. (М. Кавалеўскі) ...Вінаграду сонечная гронка Падваконнік зманліва кране... А яму ўсё родная старонка Мроіцца ў расчыненым акне. А над бухтай, сіняй і санлівай, Над адвечнай бездарожжу хваль Лебядзінай песняю шчымлівай Поўніцца асмужаная даль. (М. Скобла) Як жа многа мясцоў для магіл, Толькі месца няма для Максіма. (А. Барскі) Смерці Паэта няма — Ёсць Нараджэнне! Песняй абвостраны слых, Чуеш, Максім? — не ўмірае! Гэта з табой. І для ўсіх Зорка Венера світае. (Я. Янішчыц) "Вянок" М. Багдановіча ў спалучэнні з некаторымі вершамі, напісанымі ім прыкладна ў той жа час, — гэта, несумненна, прадмет гордасці кожнага адукаванага беларуса, усіх славян, а гэта значыць — здабытак і сусветнай культуры". (А. Лойка) Хто нашу зямельку адновіць, Верне яе блакіту бязмеры? Глядзіць у вочы Максім Багдановіч Вачыма зоркі Венеры. (Д. Бічэль) Паклон табе, горды Сакольнік Беларускага крэўнага слова, Беларускага вечнага слова, Што ты заручыў яго з небам. Дзякуй, Максім Багдановіч! (Р. Барадулін) Багдановіч, вартуй, Кожны крок наш і і рух недарэчны… Хай загадка твая Застаецца загадкаю вечнай. (Л. Дранько-Майсюк) "М. Багдановіч заўсёды быў блізкі да музыкі. І гэта адчуваецца не толькі ў незвычайнай музыкальнасці яго вершаў, але і ў многіх крытычных артыкулах пра музыку, творчасць асобных кампазітараў. Думаецца, што музыка, песня адыгралі галоўную ролю ў станаўленні яго паэтычнага таленту, шчырага, непаўторнага па цеплыні пачуццяў. Уся паэзія класіка беларускай літаратуры напоўнена музыкай, што праяўляецца і ў схільнасці да пэўнай тэматыкі, і ў трактоўцы з'яў рэчаіснасці. і ў стварэнні мастацкіх вобразаў, і ў асаблівых адносінах да рытмікі і строфікі верша, у вытанчаным валоданні фанетычнай палітрай". (І. Паступальскі) "Максім Багдановіч быў перакананым і палымяным інтэрнацыяналістам. Сведчанне таму — не толькі яго дасканалыя майстэрскія пераклады паэзіі з розных моў свету (а перакладаў ён з арыгінала), але і яго выдатныя артыкулы "Вянок" М. Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека — шукальніка сацыяльнага разняволення, палітычнай свабоды, гармоніі прыгожага і добрага — чалавека, якім быў сам М. Багдановіч. ("Настаўніцкая газета") "Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасці: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле”. (А. Лойка) "Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню”. (С. Майхровіч) "Тое, што мы завём подзігам, – для яго натуральная манера мысліць і жыць”. (М. Стральцоў) "Аб чым бы ні пісаў М. Багдановіч, да якога б жанру літаратуры ён ні звяртаўся, яго пяром вадзіла шчырае жаданне ўзняць родную літаратуру на новую вышыню”. (Р. Шкраба) "Без пары адцвілі, адзвінелі гады, і цябе падкасіла нядоля”. (М. Васілёк) |
|
Copyright MyCorp © 2023 |
Сайт создан в системе uCoz |