10 мая адбыўся раённы этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Вучаніца Хальчанскай базавай школы Анастасія Рэмізонава была ўзнагарождана дыпломам 2 ступені. Ад усяго сэрца віншую Насцю з добрым вынікам працы. Ты малайчына!!!
Сёння адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Крок у будучыню", на якой работы двух вучняў нашай школы былі адзначаны дыпломамі 2 ступені. Ад усёй душы віншую Пустаханава Дзмітрыя і Барабой Вераніку. Вы малайцы!!!
На сайце з'явілася яшчэ адна мая даследчая работа - "Гісторыя адной сям'і - гісторыя беларускага народа".
Яна была напісана ў 2009 годзе, заняла 1 месца на абласным конкурсе. Я доўгі час разважала над тым, выкладваць яе сюды ці не. Вырашыла, што трэба падзяліцца ўсімі напрацоўкамі па гэтай тэме. Таму вашай увазе сама работа і прэзентацыя да яе.
Дадала яшчэ дзве старонкі. Справа прасоўваецца марудна, таму што большасць матэрыялаў пакінута не дома, а дома я знаходжуся амаль месяц. Таму даруйце, калі ласка, што не вельмі часта папаўняю старонкі "слоў пра творцаў".
Але ж вось дадала выказванні пра двух вялікіх беларускіх пісьменнікаў: Уладзіміра Караткевіча і Кузьму Чорнага. Спадзяюся, што гэта будзе карыснай інфармацыяй для настаўнікаў.
Паважаныя наведвальнікі майго сайта! З-за таго, што на гэтым сайце абмежаваны рэсурс, я не магу выкласці ўсе тыя малюнкі і анімацыйныя выявы, што хацелася б.
Таму запрашаю вас на свой блог, у якім я і размяшчаю кліпарт і анімацыю. Сёння выклала малюнкі да 8 Сакавіка, а таксама раздзяляльнікі для прэзентацый.
Вы ўжо, напэўна, заўважылі, што на сайце некалькі дзён таму з'явіўся новы раздзел - "Словы пра творцаў". Ён тут не проста так. Вельмі часта і настаўнік, і вучні шукаюць выказванні пра творчасць канкрэтнага пісьменніка ці паэта. Напрыклад, піша школьнік сачыненне, або студэнт збірае матэрыял для курсавой работы... У такіх выпадках немагчыма абысціся без цытавання не толькі самаго твора, але і выказванняў даследчыкаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў.
Таму я зрабіла раздзел, у якім будуць выкладвацца выказванні пра беларускіх творцаў. Зараз вы можаце проста зайсці на пэўную старонку і выбраць тыя выказванні, якія вам найбольш спадабаліся, а потым дадаць у сачыненне або выкарыстаць на ўроку літаратуры.
І яшчэ: адразу дадаць усе выказванні я не магу - гэта зойме шмат часу. Таму тыя старонкі, што ўжо г
... Чытаць далей »
Паціху дадаю новыя "моўныя залацінкі". Вось сёння стварыла старонкі з выказванняміпра кнігу іхлеб. Заходзьце, чытайце, капіруйце і карыстайцеся!!!
Дарэчы, стала больш зручна карыстацца раздзелам "Даследчая дзейнасць" - пад тэкстам дабаўлены спасылкі на папярэднюю і наступную старонкі. Таксама з'явіліся спасыл
... Чытаць далей »
Нарэшце дадала выказванні пра поле, луг, рэкі ды азёры.
І яшчэ. Зараз будзе вельмі зручна пераходзіць па раздзелах. Зрабіла шэраг спасылак, якія размешчаны на старонках "Вучням" і "Моўныя залацінкі". Неўзабаве такія ж спасылкі паявяцца і на старноках, прысвечаных даследчай дзейнасці.