Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Радкі пра зіму Сіні ў перадранішнім сутонні, ён (снег) аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною. (Б. Сачанка) На змярканні пачаў сыпаць снег. (М. Танк) Сенажаці і полі аснежаны, Сняжынкі з неба сіняга, Як зорачкі, ляцяць. (А. Астрэйка) Снег! Урэшце ён ідзе, гэты доўгачаканы і жаданы снег. (А. Савіцкі) Злятаюць з нябёсаў сняжынкі Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая, з малінавымі маразамі, са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай, - людзі штогод жадаюць. (П. Панчанка) Б'е дванаццаць. Слава Новаму году! (М. Танк) Устаў я ды да акна. А там, мае ж вы браточкі, беленькая зіма! Што нарабілася за ночку! (Я. Брыль) Зімой увесь гэты зўгорак быў укрыты тоўстым пластом снегу. (М. Лупсякоў) Чаго толькі ні намаляваў мароз на замерзлых вокнах! (В. Хомчанка) Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Расчасалі вішні шоўкавыя косы І ўранілі долу снегавы вянок. (П. Трус) Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. (В. Вольскі) Адшумеўшы завеямі і сцюжамі, непрыкметна мінула зіма. (К. Крапіва0 У Гомелі ішоў снег, сухі, лёгкі. (І. Шамякін) Сеецца, Сыплецца, Падае снег. Сцелючы белую коўдру-пасцель. Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне, Снежную ловячы голлем шрапнель. (Н. Гілевіч) Варта, затаіўшыся, пстаяць адну хвіліну, каб адчуць, якім позным жыццём жыве зімовая пушча. (У. Краўчанка) Зноўку павеяла холадам, сцюжай. (П. Броўка) Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, І волен лёгкіх санак бег. (М. Багдановіч) А снег тым часам ноччу пайшоў і ўранні мы глядзелі на яго праз вокны аўтобуса не так сабе, а па-святочнаму прыўзнята. (Я. Брыль) Зімою, пасля школы, ледзь перахапіўшы чаго ў хаце, мы беглі да Донькі на сажалку. (П. Броўка) Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша. (Я. Колас) Скацілася па небасхіле зорка, Трымцела замарожанае шкло. (С. Грахоўскі) Белы снежань мяккім пухам Апрануў палі і луг. (П. Панчанка) Абрушыла сонца за дзесяць хвілін Мільярды промняў на снег. (П. Панчанка) Глуха, непрытульна ў лесе зімой, асабліва ў снежную замець. (М. Лынькоў) Люблю зіму з яе марозам, Што вокны прыбярэ ва ўзор, І белы снег, што, укрыўшы поле, Ірдзіцца бляскам ясных зор. (К. Буйло) Елка ззяла тысяччу агнямі. (У Караткевіч) Мароз і снег, а ў полі стала ціха-ціха. (С. Грахоўскі) Зіма... Ад інею вішняк Марозны снег парыпвае пад нагамі гучна і бадзёра. (Я. Брыль) Прыйшла зіма і ўсё навокал пакрылася бялюткім пухнатым снегам. (В. Жуковіч) Снежань мінуў, і студзень прайшоў. (В. Зуёнак) Мяккі снег лятае пухам, Дачакаліся дня, калі пайшоў снег. (І. Шамякін) Зіма паспешліва адступала з лютымі маразамі, сіверамі, завеямі ў паўночныя далі. (Т. Хадкевіч) Ранкам выпаў снег, чысты, чысты. (М. Лупсякоў) Так снегу мала ў лесе, Урачыстая цішыня зімовага дня, на якую ў полі не звярталі ўвагі, у лесе адразу адчувалася ва ўсім сваім харастве. (І. Шамякін) Сады серабрыліся цянётамі інею. (Я. Скрыган) Фортка была адчынена, і з двара цягнуда ў пакой жывым марозікам. (А. Кудравец) Белыя сыплюцца долу крышталiкi, Снег, мабыць, даўно ішоў. бо вуліца была ўслана ім густа і свежа. (А. Марціновіч) Ціснулі зямлю халады, і чыстай беллю - аж адбірала вочы - шырыліся палі. (І. Мележ) Снежань. Снежна... Снегіры... Каля зоркі зорка |
|
Copyright MyCorp © 2024 |
Сайт создан в системе uCoz |