Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Радкі беларускіх аўтараў пра хлеб Гэты хлеб для цябе і сястры, еш яго на здароўе. (А. Куляшоў) Які надзвычайны ў нас хлеб і які Прыгожы, духмяны бясконца. (М. Танк) Я помню малады водарны хлеб, які маці вымала з печы. (М. Лупсякоў) У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. (І. Мележ) З брыгадай дружнай за працай спорай І не заўважым, як прыйдзе скора З духмяным хлебам гарачы поўдзень. (М. Танк) Няма нічога смачнейшага за свежы хлеб. (У. Караткевіч) На белым вышываным ручніку - Адкроеная луста хлеба. (В. Вітка) І людзі, што пшаніцу, жыта сеюць, І сонца, што палеткі саграе, І дождж, і вецер, што над полем вее, І аграном, што рана устае, І хлебапёк, І нават прадаўшчыца; Камбайны, элеватары, млыны, І грузавік, што пад дажджом імчыцца, - Ствараюць хлеб Для нас усе яны. (П. Панчанка) Міколка стаў наразаць хлеб на стол. (М. Лынькоў) Зямны паклон, падзяка і пашана Ўсім, хто свежым хлебам корміць нас, Хто кожны колас пестуе старанна, Хто і арэ і сее ў добры час. (С. Грахоўскі) Не растуць хлябы, марнуюцца, Сохне праца ўся вялікая. (Я. Колас) Звоняць зялёныя струны Калгасных жытоў і пшаніц. (П. Броўка) Спачатку ўсё ж быў хлеб, А потым - слова. Спакон быў чалавечай мовай хлеб, Пакладзены на стол, Пароўну разламаны, Як мудра ён яднаў плямёны, Свет людзей! (М. Арочка) Хлеб - ёсць здаўна завядзёнка - Першы ўзыходзіць на стол. Бразнула звонка заслонка - Пах жыццядайны наўкол. (С. Грахоўскі) Хлеб чорны, хлеб жытні Я шчыра ўслаўляю - Смачнейшай яды Папраўдзе, не знаю. (П. Броўка) Адценне слоў – не глупства, Ты ім не пагарджай. Скарынка. Скіба. Луста. Акраец. Каравай. Акраец – шлях, дарога І зайцаў хлеб лясны. Скарынка – сум, трывога І боль былой вайны. Здараецца, вядома, Што, выпіўшы ў гасцях, Грызе скарынку дома Пахмурны халасцяк. А скіба – дзень вясновы. Ралля. Плугі. Сяўба. Наш хлеб – жыцця аснова, Працяг і барацьба. А луста – слова сытнае, Духмянае і шчодрае. Яно ад маці – сітнае Ці наздравата-чорнае. А каравай – вясельнае, Святочнае яно. На ручніку нясе яно І радасць, і віно. І справа тут не ў ежы, А ў смачным змесце слоў, І ў жытным ветры свежым, І ў звоне каласоў… (П. Панчанка) Пад потам арэ, барануе і сее, Каб белага хлеба прыдбаці для вас, А хто ж з вас яго ў бядзе пажалее? Паслухалі ж песні яго вы хоць раз? (Я.Купала) Мы ўсе ведаем чорстваму хлебу цану, Бо мы выйшлі з таго пакалення, якое Знала чорныя дні, горкі смак палыну... (М.Танк) Наш хлеб сумленны — не прыманка, Хоць ён нялёгка нам даецца (А.Пысін). Растуць непрыкметна салдацкія дзеці. Ім хопіць работы на нашай планеце, Ім хопіць зямлі і блакітнага неба, Крынічнай вады і духмянага хлеба (С.Грахоўскі). У непагадзь і ў ясную пагоду Да болю адчуваю кожны раз: Мы ўсе з таго няскоранага роду, Што чыстым хлебам шчодра корміць нас (С.Грахоўскі). Настаў і час перакусіць. Успомніў Хлеб Вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны! (М.Танк). Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб, Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб! (П. Броўка) А ў печы дыхаў наздраваты, чорны, Замешаны на горкім поце хлеб (С.Грахоўскі). Дыхне Засмягласць нівы ў новым хлебе (А.Пысін). І не было б на стале ў нас Пахучага хлеба (М.Танк). Побач красуе — Ну й малайчына! — Смачны, жытнёвы, Мінскі наш, з кмінам (П.Броўка). |
|
Copyright MyCorp © 2023 |
Сайт создан в системе uCoz |