Правілы афармлення даследчай работы
Правілы афармлення работы
Уся работа друкуецца з аднаго боку ліста (акрамя анатацыі) шрыфтам Times New Roman, 14 пт праз 1 або 1,5 міжрадковы інтэрвал. Палі: левае - 30мм, правае - 15 мм, верхняе і ніжняе - 20 мм. Табуляцыя (абзац) павінен быць аднолькавым па ўсім тэксце работы - 1, 25 см.
Дапускаецца выпраўляць адрукоўкі і памылкі карэктарам і наносіць на тое ж месца правільны варыянт чорнай пастай, пры гэтым рукапісная праўка не павінна выдзяляцца з усяго тэксту.
Нумарацыя старонак прастаўляецца арабскімі лічбамі на верхнім палі справа без кропкі ў канцы. Нумарацыя пачынаецца з 3-й старонкі.
У даследчай рабоце нумаруюцца толькі часткі асноўнага раздзела па парадку (1, 2, 3), падраздзелы ўключаюць дзве лічбы (1.2., 1.3, 2.1., 2.2. і г.д.). Калі раздзел або падраздзел мае толькі адзін пункт, то ён не нумаруецца. Нумары раздзелаў і падраздзелаў, як і загалоўкі, выконваўцца тлустым шрыфтам.
Загалоўкі раздзелаў друкуюцца тлустым шрыфтам пасярэдзіне радка, першая літара вялікая, астатнія малыя, кропка пасля загалоўка не ставіцца, літары не падкрэсліваюцца. Калі загаловак складаецца з 2 сказаў, то пасля першага сказа ставіцца кропка. Загаловак аддзяляецца ад асноўнага тэксту 2 інтэрваламі. Кожны загаловак друкуецца зверху старонкі, пераносы слоў не дапускаюцца.
Тытульны ліст
Правілы афармлення тытульнага ліста настаўнікі могуць знайсці ў Палажэнні да конкурса. Калі ж Палажэнне па нейкіх прычынах не дайшло да школы, то афармляць тытульны ліст можна наступным чынам:
- Назва вучэбнай установы
- Тэма даследавання (без двукосся, калі гэта не цытата, і без слова "тэма")
- Від работы (навукова-даследчая работа, вучэбна-даследчая работа)
- Прозвішча, імя, клас выканаўцы
- Прозвішча, ініцыялы навуковага кіраўніка, пасада
- Горад (вёска) і год выканання даследавання
Назва работы друкуецца тлустым шрыфтам, які не перавышае асноўны шрыфт больш, чым на 4 пункты (напрыклад, калі ўся работа выканана шрыфтам 14 пт, то загаловак можна надрукаваць шрыфтам не больш за 18 пт).
Анатацыя
Анатацыя друкуецца на адваротным баку тытульнага ліста. Аб'ём анатацыі - 1/3. 1/4 частка аркуша паперы.
У анатацыі ўказваецца:
- асноўныя накірункі даследавання,
- кола чытачоў, каму можа быць карысна работа,
- практычныя выкладкі (дзе могуць быць прыменены вынікі даследавання).
Анатацыя складаецца і падпісваецца навуковым кіраўніком даследавання.
Змест работы
Змест знаходзіцца адразу пасля анатацыі, з новай старонкі. Ён ўключае ў сябе ўсе раздзелы, пункты і падпункты работы, спіс літаратуры, дадаткі (калі яны ёсць).
УВАГА!!! Нумарацыя пачынаецца з 3-га ліста (са зместу, бо тытульны ліст - гэта 1, анатацыя - гэта 2, а змест - гэта 3). Старонкі з дадаткамі не нумаруюцца, а самі дадаткі пералічваюцца ў алфавітным парадку (Дадатак А, Дадатак Б, Датдатак В).
Уводзіны |
4 |
1 Асноўныя тэрміны анамастыкі |
6 |
2 З гісторыі імя |
8 |
3 Аналіз асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы |
12 |
4 Ад імя – да прозвішча |
14 |
5 Асноўныя групы прозвішчаў |
17 |
6 Аналіз прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы |
20 |
7 Этымалогія прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы |
22 |
8 Этымалогія прозвішчаў настаўнікаў Хальчанскай базавай школы |
32 |
Заключэнне Спіс літаратуры |
35 37 |
Дадатак А. Значэнне імёнаў | |
Уводзіны
Ва ўводзінах коратка расказваецца гісторыя даследавання, абазначаецца яго мэта, задачы, аб'ект і прадмет даследавання, указваецца гіпотэза і метады даследавання, яго навізна і практычная значнасць. Аб'ём уводзін - 1 старонка.
Асноўная частка
Асноўную частку разбіваюць на пункты і падпункты (пры неабходнасці). Аб'ём асноўнай часткі не павінен перавялічваць 2/3 ад усёй работы. Калі ў асноўнай частцы работы сустракаюцца табліцы, дыяграмы, схемы, малюнкі і іх памер не перавышае 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца па ходу тэксту і нумаруюцца па парадку (Табліца 1., Табліца 2. ; Малюнак 1., Малюнак 2. ) Пасля нумара ілюстрацыі ўказваецца яе назва (Малюнак 15. Герб роду Прушынскіх). Назва і нумар устаўляюцца пад ілюстрацыяй.
Калі ж памер ілюстрацый перавялічваюць 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца ў дадатку, а ў тэксце работы ў квадратных дужках на іх робяцца спасылкі [Дататак А, Табліца 1].
Пры неабходнасці ў тэксце работы даюцца спасылкі на літаратурныя крыніцы з указаннем нумару тома і старонкі. Напрыклад, [4, с.58], [21, т.3, с.193]. Нумар літаратурнай крыніцы адпавядае яе нумару ў спісе літаратуры.
Заключэнне
Заключэнне змяшчае кароткія вывады, ацэнку дасягненняў, доказу гіпотэзы, распрацоўку рэкамендацый па выніках даследавання, практычнае прымяненне вынікаў даследавання. Аб'ём заключэння - 1 старонка.
Спіс літаратуры
Спіс літаратуры афармляецца наступным чынам:
1. У алфавітным парадку
1. Введенская Л. А., Колесников Н. П. от названий к именам. – Ростов-на-Дону: "Феникс”, 1995. – 544 с.
2. Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имён/ Вступ. ст. и подгот. текста В. М. Воробьёв. – М.: Русский путь, 2004. – 904 с.
2. У наступным парадку:
заканадаўчыя акты (канстытуцыя, кодэкс)
1 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змян. i дап.): прынята на рэсп. рэф. 24 лістап. 1996 г. : афіц. Тэкст. – Мн. : Полымя, 2002. – 93 с.
законы
5 О гражданстве Республики Беларусь: закон Республики Беларусь от 1 авг. 2002 г., № 136-З // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2002. – № 88.– С. 34-35.
дэкрэты
1 О совершенствовании работы с населением: декрет Президента Республики Беларусь от 14 янв. 2005 г., № 2 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – № 7. – С. 3-5.
указы
1 О совершенствовании государственного регулирования аудиторской деятельности: указ Президента Республики Беларусь от 12 февр. 2004 г., № 67 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2004. – № 26. – С. 26-27.
пастанаўленні
2 О некоторых вопросах защиты прав потребителей: постановление Министерства торговли Республики Беларусь от 23 дек. 2004г., № 54 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2005. – № 10. – С. 67-69.
другія нарматыўныя дакументы
3 Инструкция о порядке отражения в бухгалтерском учете налога на добавленную стоимость: утв. постановл. Министерства финансов Республики Беларусь от 16 дек. 2003 г., № 176 // Гл. бухгалтер. – 2004. – № 4. – С. 45-49.
архіўныя дакументы
1 Описание синагоги в г. Минске (план части здания синагоги 1896)// Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). – Фонд 454. – Оп.3. – Д.21. – Л. 18-19.
кнігі аднаго аўтара
1 Смыкоўская, В. І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні [Тэкст] : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. І. Смыкоўская. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 208 с.
кнігі двух і трох аўтараў
2 Михайлушкин, А. И. Экономика: учеб. для вузов / А. И. Михайлушкин, П. Д. Шимко. – 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Высш. шк., 2004. – 488 с.
кнігі чатырох і больш аўтараў
1 Основы идеологии белорусского государства: учеб.-метод. пособие для вузов / В. В. Шинкарев [и др.]. – Мн. : БГПУ, 2004. – 150 с.
кнігі без аўтараў
1 Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна-этнаграфічны зб. / [Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны; уклад., уступны арт., рэд. : І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Мн.: ЛМФ "Нёман”, 2003. – 470 с.
матэрыялы канферэнцый
1 "Старообрядчество как историко-культурный феномен”, междуна-родная науч.- практическая конф. (2003; Гомель) Международная научно-практическая конференция "Старообрядчество как историко-культурный феномен”, 27–28 февр. 2003 г.: материалы / редкол. О. Г. Ященко (гл. ред.), О. А. Макушников, А. А. Станкевич. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2005. – 359 с.
устаў
1 Белорусский проф. Союз работников здравоохранения. Устав Белорусского профессионального союза работников здравоохранения: [принят в новой ред. V Пленумом Респ. Ком. Профсоюза работников здравоохранения 27 апр. 1999 г. : доп. и изм. В Устав внес. VI Пленумом Респ. Ком. Белорус, профсоюза работников здравоохранения 29 нояб. 2002 г.]. – Мн. : [б. и.], 2002. – 22 с.
правілы
1 Правила устройства и безопасной эксплуатации грузоподъемных кранов: [утв. Госпроматомнадзором Беларуси 22.08.94 : с изм. и доп., утв. Проматомнадзором 30.06.2000]. – 3-е изд. – Мн. : Диэкос, 2003.– 217 с.
шматтомныя выданні
1 Тихиня, В. Г. Гражданский процесс: [учеб. для студентов вузов по специальностям «Правоведение» и «Экономика и право»]: в 2 т. / В. Г. Тихиня. – Мн., 2002-2003.
асобны том
1
Слоўнік мовы "Нашай Нівы”, 1906-1915: у 5 т. / НАН Беларусі,
Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; пад рэд. В. П. Лемцюговай. – Мн. : Тэхналогія,
2003.
састаўныя часткі дакументаў
1 Шамякіна, Т. Міфалагема сусветнага дрэва як код прасторава-часавых працэсаў у фальклоры (на матэрыяле замоў [Тэкст] / Т. Шамякіна, М. Афоніна // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: [зб. навук. рт.]. – Мн., 2003. – С. 200–211.
з перыядычных выданняў1 Бутэвіч, А. А самых лепшых час не беражэ : [успаміны пра паэтэсу Яугенію Янішчыц] / Анатоль Бутэвіч // ЛіМ. – 2003. – 21 лістап. (№ 47). – С. 4.
Літаратура ўказваецца на мове арыгіналу.
Рэцэнзія
Рэцэнзія складаецца навуковым работнікам або выкладчыкам ўніверсітэта (каледжа). У рэцэнзіі павінна быць адлюстравана:
- актуальнасць даследавання,
- ступень самастойнасці,
- навізна і актуальнасць даследавання,
- недахопы і слабыя мкесцы даследавання
- і іншае.
Спадзяюся, што мае парады былі карыснымі. Жадаю творчых поспехаў і плённай даследчай работы!!