Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Радкі беларускіх аўтараў пра родную мову. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я. Колас) Я - беларус, і я шчаслівы, Што маці мову мне дала, Што родных песень пералівы І зблізку чую, і здаля. (Н. Гілевіч) Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я. Сіпакоў) Народ пранясе цябе, родная мова, Святлом незгасальным у сэрцы сваім. (М. Танк) Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, Каб звонка звінела, была, як агонь. (П. Броўка) Мова - гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ) Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова. (З. Бядуля) Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В. Ластоўскі) Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф. Багушэвіч) Я закаханы ў матчыну мову, а ёю пахнуць хлеб і малако. (С. Грахоўскі) Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка) Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я. Колас) Якія цудоўныя назвы і словы, Якая цудоўная родная мова! І ўсё мілагучна для слыху майго: І звонкае "дзе", і густое "чаго". (П. Панчанка) Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас) Багата, родная ты мова, Цябе стварыў і ўзнёс народ. А вобразы якія ў словах, А параўнанняў што за ўзлёт! (П. Броўка) Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! (У. Дубоўка) Ігнараваць мову - гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П. Пестрак) Мова родная, мова дзядоў! Іншай мовы мы ў сэрцы не чуем. Мілагучнасцю любых нам слоў, Быццам музыкай, душы чаруем. (Л. Геніюш) Дала мне маці гэту мову, Каб не нямым пайшоў у свет, Дала мне маці гэту мову, Як спадчыну і запавет. (А. Пысін) Ад абразы, ад позірку злога, Шлях заблытаўшы для наслання, Неруш ранішні - матчына слова Мне, як бору, цябе засланяць? (Р. Барадулін) Пароль неўміручасці - родная мова. (П. Макаль) Дык шануй, Беларус, сваю мову - Гэты скарб нам на вечныя годы. (І. Грамовіч) Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына) Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая. Як раса, як сляза, як зара. (П. Панчанка) Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку - той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям'і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка) Не цурайцесь роднай песні Ў шчасці і ў жалобе. (Я. Купала) Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю - Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю. (П. Панчанка) Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А. Крывіцкі) Хоць яго з поля, як зелле, высмоктвалі, Не забывалася ў долі нясытае, - Не забывалася ў долі нясытнае, - Намі навечна ў насевак усыпана Роднае слова. (М. Лужанін) Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў. (У. Караткевіч) Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне. (Я. Купала) Не забудзьма ж нашчадкам сваім Перадаць у нязменнай красе Наша добрае слова. (А. Вялюгін) Ведай: роднае слова грымела У крывавым агні барыкад, За свабоду адважна і смела Заклікала ў паход, як набат. (Н. Гілевіч) Дарагая, магутная мова народа майго! Ты жыць вечна будзеш! ("Полымя") У бліндажы, ў траншэі вузкай, Хоць бой упарты бушаваў, А роднай мовы беларускай Ніколі я не забываў. (П. Прануза) Можа, мовы чужой навучуся, Каб суседзяў гасцінна вітаць, Але толькі на ёй, беларускай, Буду людзям аб долі спяваць. (Л. Геніюш) Хто ж нас абакраў зухавата? Хто ў душах святое забіў? Ніхто без віны вінаватай Адвечную мову зрабіў? (В. Жуковіч) |
|
Copyright MyCorp © 2024 |
Сайт создан в системе uCoz |