Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS |
Як жыць - дык жыць для Беларусі... |
|
Карысныя праграмы На гэтай старонцы вы знойдзеце спасылкі на вельмі карысныя праграмы для настаўніка. Пакуль што спіс не вельмі вялікі, але я спадзяюся, што ён будзе папаўняцца. 1. Праграма "Дрэва жыцця" Яна будзе карысная для стварэння радаводаў. Плюс дадзенай праграмы ў тым, што яна падтрымлівае беларускую мову. "Дрэва жыцця" можна спампаваць на сайце нашага школьнага клуба "Жывое слова" па наступнай спасылцы: http://zhs.ucoz.ru/load/drugoe/programma_quot_drevo_zhizni_3_1_1_quot/2-1-0-11. Яна размешчана ў бясплатнай версіі і мае некаторыя абмежаванні ў карыстанні. Напрыклад, вы зможаце зрабіць радавод только для 40 чалавек. Але і гэтага дастаткова для працы з вучнямі. 2. Праграма "Mouse Mischief" Гэта праграма дазволіць ператварыць звычайны ўрок у інтэрактыўны. Вам спатрэбяцца наступныя кампаненты: - сама праграма, якую можна спампаваць тут: http://www.microsoft.com/multipoint/mouse-mischief/ru-ru/ Праграма ставіцца як дадатак да PowerPoint, у вас павінна з'явіцца новы надпіс зверху экрана: - некалькі мышак; - перахаднік; - хаб; - камп'ютар; - калі трэба, то праектар. 3. Праграма "Freemake Video Converter" Гэта праграма дазваляе канвертаваць відэафайлы. Напрыклад, вы знялі відэа на мабільны тэлефон або фотаапарат - гэтая праграма зможа дапамагчы вам перастварыць ваша відэа ў іншым фармаце (бо далёка не кожны відэаплэер зможа адкрыць мабільнае кіно). Сама часта карыстаюся пры стварэнні школьных фільмаў на розную тэму, бо часта матэрыял збіраецца з розных носьбітаў: і відэакамеры, і фотаапарата, і тэлефона. Магчымасці ў праграмы вельмі шырокія, так што карыстайцеся! Спаспаваць яе можна адсюль: http://www.freemake.com/ru/. 4. Праграма "Freemake Audio Converter" Тая ж кампанія выпускае праграму для канвертацыі аўдыёфайлаў. Напэўна, кожны сутыкаўся з тым, што патрэбныя музычныя файлы не запускаюцца ў прэзентацыі або проста ў плэеры, бо маюць не той фармат. На дапамогу прыходзіць "". Зноў-такі, у яго вельмі шырокія магчымасці па канвертацыі аўдыё. Спампаваць можна тут: http://www.freemake.com/ru/. 5. Праграма"IDroo" Яна дапаможа вам стварыць дыстанцыйны ўрок. Уявіце сабе, што ваш вучань на канікулы паехаў да бабулі на Украіну, а вам шкада траціць гэты час марна. Пры дапамозе гэтага плагіна вы зможаце стварыць паўнавартасны дыстанцыйны ўрок. Праграма дазваляе рабіць запісы, устаўляць малюнкі, табліцы, схемы, дыяграмы падчас размовы ў Скайпе. Можна нават працаваць адразу з некалькімі вучнямі. Спампаваць "IDroo" можна адсюль: http://idroo.com/download. |
|
Copyright MyCorp © 2024 |
Сайт создан в системе uCoz |