Нядаўна знайшла блог, якія вядзе 14-гадовая дзяўчына з Гомеля. Блог гэты прысвечаны загадкам на беларускай мове.
Зазірніце сюды: http://belzag.blogspot.com - і вы ўбачыце шмат беларускіх загадак. Яны ўсе сістэматызаваны па групах, у правай калонцы ёсць спіс усіх груп загадак, так што вы зможаце адшукаць тое, што вам патрэбна.
Тут ёсць загадкі пра поры года, пра жывёл, расліны, пра школу і прафесіі, пра зоркі, месяц, сонца і г.д.