Сёння ў нашай школе прайшоў семінар-практыкум для настаўнікаў Добрушскага раёна. Мне хочацца падзякаваць усім настаўнікам і вучням, хто дапамог мне рыхтавацца, хто не звяртаў увагі на мой настрой на працягу цэлага тыдня, хто падтрымаў мяне. Гэты шыкоўны букет кветак - для вас, мае любыя, мае дарагія!! Вялікі дзякуй вам!!!
На сайце з'явіўся новы раздзел. Называецца ён "Інтэрактыўная дошка". Тут будуць размяшчацца ўрокі, падрыхтаваныя з прымяненнем розных праграм для такіх дошак.
На сённяшні дзень у раздзеле 4 урокі па беларускай мове.
Сёння дадала 9 шаблонаў для стварэння прэзентацый ў фармаце PowerPoint на асеннюю тэму. Вы можаце знайсці іх у раздзеле "Шаблоны для прэзентацый". Таксама вы можаце перайсці па наступных спасылках: