Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Абарона работы

   Пасля заканчэння даследавання, афармлення атрыманых вынікаў наступае апошні этап - абарона. На жаль, важнасць гэтага этапу часта недаацэньваецца, і тады нават якасна праведзенае даследаванне выглядае на публіцы непераканаўча. Аўтар або "завальвае" журы і аўдыторыю інфармацыяй, або на хаду імкнецца пабудаваць логіку выступлення. У абодвух выніках уяўленне ад такой абароны змазваецца. І наадварот, дасканала падрыхтаванае выступленне можа схаваць некаторыя недахопы работы і такім чынам павысіць шансы даследчыка на добрую ацэнку. Што ж неабходна ўлічваць пры падрыхтоўцы да выступлення?

   Па-першае, трэба памятаць, што на ўсё выступленне адводзіцца толькі 5-7 хвілін. Тэму гаварыць не трэба (яе ўжо аб'явілі), спіс прачытанай літаратуры зачытваць таксама непажадана. Ні ў якім выпадку не трэба пераказваць змест усёй работы. Калі вучань не ўкладваецца ў рэгламент, то яго працяг толькі раздражніць аўдыторыю. На маёй памяці адзін вучань чытаў свой даклад на працягу 25 хвілін, увесь гэты час журы ледзь стрымлівалася ад таго, каб не задрамаць. У выніку работа вучня не атрымала высокай ацэнкі.

   Па-другое, усё выступленне трэба падзяліць на сэнсавыя часткі. Першая частка - гэта уступ, тут вучань знаёміць аўдыторыю з мэтай, задачамі, гіпотэзай, метадамі даследавання, аргументуе яго актуальнасць і навізну.  Яшчэ адна падказка: не трэба зачытваць увесь гэты матэрыял. Дастаткова некалькі разоў звярнуць увагу журы на адпаведныя слайды. Напрыклад, агучыць мэту даследавання, а задачы прапісаць на слайдзе і сказаць: "Шаноўнае журы, звярніце ўвагу на задачы даследавання". Такая формула дазволіць і паменшыць час выступлення, і прыцягнуць увагу аўдыторыі.

   У асноўнай частцы выступлення трэба коратка пазнаёміць слухачоў з  тэарэтычнай часткай даследавання. Самую значную ролю алыгрываюць уласныя вынікі даследавання, таму на іх неабходна засяродзіць ўвагу журы. На карысць выступлення будуць графікі, дыяграмы, табліцы, вынікі анкетавання, праведзенага да і пасля даследавання. Усе наглядныя матэрыялы павінны быць размешчаны такім чынам, каб іх бачылі ўсе прысутныя. І яшчэ: не забывайце, што тэкст і ілюстрацыі не павінны "напаўзаць" адно на адно, у конага элемента слайда павінна быць сваё месца.

   Па-трэцяе, звярніце ўвагу на маўленне дакладчыка. Яно павінна быць ясным, дакладным, выразным, без граматычных і арфаэпічных памылак. Калі вучань чытае тэкст хутка, праглытваючы канчаткі слоў (імкнецца ўкласціся ў рэгламент), або ціха, без інтанацыі, то якасць выступлення зніжаецца. 

   Пасля выступлення журы або аўдыторыя можа задаць некалькі пытанняў. Гэта не значыць, што яны хочуць "засыпаць" дакладчыка. Часцей за ўсё пытанні задаюць тым, чыя тэма зацікавіла слухачоў. А каб правільна адказаць на пытанні, неабходна ведаць наступныя правілы:

   1. Калі тэма пытання выйшла за межы вашага даследавання, не трэба на хаду прыдумваць адказ. Больш правільным будзе сказаць, што гэта не было прадметам даследавання або гэта стане тэмай наступнай даследчай работы. 

   2. Вельмі важна зразумець, што ад вас хоча пачуць апанент. Таму можна ўдакладніць змест пытання наступным чынам: "Ці правільна я зразумеў, што вы хочаце пачуць (пытаеце..., цікавіцеся..., маеце на ўвазе...) ...". Аднак нельга і пастаянна ўдакладняць пытанні: аўдыторыя падумае, што дакладчык не валодае матэрыялам.

   3. Абавязкова перад адказам на пытанне трэба падзякаваць яго аўтару.

 

назад       далей



Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 343
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz