Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Стварэнне прэзентацыі


   Гэты этап я вылучыла асобным пунктам нездарма. У наш час, калі камп'ютарам валодае кожны школьнік, прэзентацыя можа адыграць ключавую ролю пры абароне даследчай работы.

   Для таго, каб прэзентацыя атрымалася яркай і нагляднай, трэба ведаць некаторыя "хітрынкі".

   Па-першае, НІКОЛІ не выбірайце фон для прэзентацыі з тых, што прапануе вам праграма (розныя кляновыя лісцікі, фігуры спартсменаў, кітайскія шторы на бардовым фоне). У той жа праграме ёсць магчымасць заліць фон градыентам, гэта глядзіцца куды лепей.

   Па-другое, трэба падабраць фон і колер літар так, каб яны былі кантраснымі. Напрыклад, светлы фон і цёмныя літары ці наадварот. ПАДКАЗКА!! Калі вы будзеце выступаць ў светлай аўдыторыі і прэзентацыя будзе дэманстравацца на белым экране, то выбірайце цёмны фон для прэзентацыі і светлы колер для тэксту. Так ваша прэзентацыя будзе выйграваць у колеравай гаме.

   Па трэцяе, пазбягайце ўжывання малюнкаў замест фона. Канешне, вельмі прыгожыя малюнкі прыроды самі па сабе добрыя, але ў прэзентацыі яны могуць быць не да месца.

   Па-чацвёртае, не злоўжывайце анімацыяй. Чым больш розных эфектаў анімацыі вы выкарысталі, тым больш верагоднасць таго, што прэзентацыя "завісне" ў самы непатрэбны момант. Я сама карыстаюся наступнымі эфектамі: "ВЫЦВЕТАНИЕ", "ВОЗНИКНОВЕНИЕ". І ўсё. Астатнія эфекты пакіньце да святочных прэзентацый. 

   Па-пятае, на нацягвайце адзін фотаздымак зверху другога. Гэта непрыгожа. Прасцей зрабіць новы фотаздымак на новым слайдзе.

   Па-шостае, калі вы карыстаецеся праграмай Power Point, то прэзентацыя павінна быць створана для версіі 2003 года (не для 2007 і для 2010). У настройках праграмы гэта лёгка зрабіць: СОХРАНИТЬ КАК - ПРЕЗЕНТАЦИЯ POWER POINT 97 - 2003. 

   І яшчэ: трэба правільна аформіць сцэнарый да выступлення. Ён друкуецца ў 3 экземплярах: адзін дакладчыку, адзін настаўніку і адзін таму, хто кіруе прэзентацыяй. Складаецца сцэнарый наступным чынам.

1. Усе слайды прэзентацыі захоўваюцца ў выглядзе малюнкаў (СОХРАНИТЬ КАК - ДРУГИЕ ФОРМАТЫ - ТИП ФАЙЛА - РИСУНОК В ФОРМАТЕ... - СОХРАНИТЬ ВСЕ СЛАЙДЫ). 


2. Пасля таго, як у вас на камп'ютары паявіліся ўсе слайды, можна прыступіць да сцэнарыя. Ён робіцца ў фармаце Word. Усё вельмі проста: пасля загалоўка вы ўстаўляеце табліцу з 2 калонак. У першай калонцы будуць вашы слайды, у другой - тэкст да іх. Новая ячэйка табліцы - новы слайд. Такім чынам, усе будуць бачыць і сам тэкст, і малюнак, які павінен адпавядаць тэксту.

   Калі ж на адным слайдзе многа інфармацыі, і трэба пераключаць некалькі разоў, я карыстаюся наступным: перад тым словам, дзе трэба пераключаць, стаўлю тлустую чырвоную кропку (фламастарам або ручкай). Кропка вельмі вылучаецца на белым фоне, яе нельга не заўважыць.

   У выніку, калі вы ўсё правільна зробіце, ваш сцэнарый будзе выглядаць прыблізна так:


або так:


          

   Пры такім афармленні нават чужы чалавек, які будзе знаходзіцца за пультам, зразумее, калі трэба пераключаць слайды.

   

 

назад       далей


Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Снежань 2017  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 328
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2017
    Сайт создан в системе uCoz