Паціху дадаю новыя "моўныя залацінкі". Вось сёння стварыла старонкі з выказваннямі пра кнігу і хлеб. Заходзьце, чытайце, капіруйце і карыстайцеся!!! Дарэчы, стала больш зручна карыстацца раздзелам "Даследчая дзейнасць" - пад тэкстам дабаўлены спасылкі на папярэднюю і наступную старонкі. Таксама з'явіліся спасылкі на старонках з анімацыяй. У будучым хацелася б зрабіць яшчэ адну-дзве старонкі, прысвечаныя кліпарту. На жаль, многае размясціць не атрымаецца з-за абмежаванасці сайта. Але і тое, што з'явіцца, на маю думку, вельмі спатрэбіцца настаўнікам пры афармленні прэзентацый і ўрокаў на інтэрактыўнай дошцы. |