Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Радкі пра зіму



Сіні ў перадранішнім сутонні, ён (снег) аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною.  (Б. Сачанка)


На змярканні пачаў сыпаць снег. (М. Танк)


Сенажаці і полі аснежаны,
Рэкі высланы гладкім памостам.
Воўк з гушчару дарогай няезджанай
Бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем.

Лес у шлюбным адзенні, а хмурыцца,
Не вітае ён песнямі рання...
А у вёсках завеяны вуліцы,
Ў мяккіх гурбах купаюцца сані. (М. Чарот)


Сняжынкі з неба сіняга,

Як зорачкі, ляцяць. (А. Астрэйка)


Снег! Урэшце ён ідзе, гэты доўгачаканы і жаданы снег. (А. Савіцкі)


Злятаюць з нябёсаў сняжынкі
На поле, на лес, на будынкі,
Ляцяць на лагчынкі, на ўзгоркі,
Мігцяць як калядныя зоркі. (С. Сокалаў-Воюш)


Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая, з малінавымі маразамі, са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай, - людзі штогод жадаюць. (П. Панчанка)


Б'е дванаццаць. Слава Новаму году! (М. Танк)


Устаў я ды да акна. А там, мае ж вы браточкі, беленькая зіма! Што нарабілася за ночку! (Я. Брыль)


Зімой увесь гэты зўгорак быў укрыты тоўстым пластом снегу. (М. Лупсякоў)


Чаго толькі ні намаляваў мароз на замерзлых вокнах! (В. Хомчанка)


Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы, 

Падаюць бялюткі за маім акном...

Расчасалі вішні шоўкавыя косы

І ўранілі долу снегавы вянок. (П. Трус)


Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. (В. Вольскі)


Адшумеўшы завеямі і сцюжамі, непрыкметна мінула зіма. (К. Крапіва0


У Гомелі ішоў снег, сухі, лёгкі. (І. Шамякін)


Сеецца,

Сыплецца,

Падае снег.

Сцелючы белую коўдру-пасцель.

Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне,

Снежную ловячы голлем шрапнель. (Н. Гілевіч)


Варта, затаіўшыся, пстаяць адну хвіліну, каб адчуць, якім позным жыццём жыве зімовая пушча. (У. Краўчанка)


Зноўку павеяла холадам, сцюжай. (П. Броўка)


Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег. (М. Багдановіч)


А снег тым часам ноччу пайшоў і ўранні мы глядзелі на яго праз вокны аўтобуса не так сабе, а па-святочнаму прыўзнята. (Я. Брыль)


Зімою, пасля школы, ледзь перахапіўшы чаго ў хаце, мы беглі да Донькі на сажалку. (П. Броўка)


Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша. (Я. Колас)


Скацілася па небасхіле зорка,

Трымцела замарожанае шкло. (С. Грахоўскі)


Белы снежань мяккім пухам

Апрануў палі і луг. (П. Панчанка)


Абрушыла сонца за дзесяць хвілін

Мільярды промняў на снег. (П. Панчанка)


Глуха, непрытульна ў лесе зімой, асабліва ў снежную замець. (М. Лынькоў)


Люблю зіму з яе марозам,

Што вокны прыбярэ ва ўзор,

І белы снег, што, укрыўшы поле,

Ірдзіцца бляскам ясных зор. (К. Буйло)


Елка ззяла тысяччу агнямі. (У Караткевіч)


Мароз і снег, а ў полі стала ціха-ціха. (С. Грахоўскі)


Зіма... Ад інею вішняк
Перахіліўся за парканы,
I не мінеш яго ніяк,
Кранеш — і цветам серабраным
Асыпле з галавы да ног.
На дзеннікі лятуць вароны
З глухіх прасёлачных дарог,
I цень плыве іх праз загоны,
Дзе ўсё, як вогнішча лістоў,
Замёў снег свежасшаранелы,
Дзе петлі заячых слядоў,
Разгубленыя, забялелі. (М. Танк)


Марозны снег парыпвае пад нагамі гучна і бадзёра. (Я. Брыль)


Прыйшла зіма і ўсё навокал пакрылася бялюткім пухнатым снегам. (В. Жуковіч)


Снежань мінуў, і студзень прайшоў. (В. Зуёнак)


Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма. (Я. Колас)


Дачакаліся дня, калі пайшоў снег. (І. Шамякін)


Зіма паспешліва адступала з лютымі маразамі, сіверамі, завеямі ў паўночныя далі. (Т. Хадкевіч)


Ранкам выпаў снег, чысты, чысты. (М. Лупсякоў)


Так снегу мала ў лесе,
 Хоць за акном зіма. (Н. Гальпяровіч)


Урачыстая цішыня зімовага дня, на якую ў полі не звярталі ўвагі, у лесе адразу адчувалася ва ўсім сваім харастве. (І. Шамякін)


Сады серабрыліся цянётамі інею. (Я. Скрыган)


Фортка была адчынена, і з двара цягнуда ў пакой жывым марозікам. (А. Кудравец)


Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.

Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка... Зiма беларуская...
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. (Н. Гілевіч)


Снег, мабыць, даўно ішоў. бо вуліца была ўслана ім густа і свежа. (А. Марціновіч)


Ціснулі зямлю халады, і чыстай беллю - аж адбірала вочы - шырыліся палі. (І. Мележ)


Снежань. Снежна... Снегіры...
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясох, лугавінах,
Крупой сьнежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны... Ю. Півуноў)


Каля зоркі зорка
Ўніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць. (Я. Купала)





Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 343
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz