Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Правілы афармлення даследчай работы



Правілы афармлення работы

   Уся работа друкуецца з аднаго боку ліста (акрамя анатацыі) шрыфтам Times New Roman, 14 пт праз 1 або 1,5 міжрадковы інтэрвал. Палі: левае - 30мм, правае - 15 мм, верхняе і ніжняе - 20 мм. Табуляцыя (абзац) павінен быць аднолькавым па ўсім тэксце работы - 1, 25 см. 

   Дапускаецца выпраўляць адрукоўкі і памылкі карэктарам  і наносіць на тое ж месца правільны варыянт чорнай пастай, пры гэтым рукапісная праўка не павінна выдзяляцца з усяго тэксту.

   Нумарацыя старонак прастаўляецца арабскімі лічбамі на верхнім палі справа без кропкі ў канцы. Нумарацыя пачынаецца з 3-й старонкі. 

   У даследчай рабоце нумаруюцца толькі часткі асноўнага раздзела па парадку (1, 2, 3), падраздзелы ўключаюць дзве лічбы (1.2., 1.3, 2.1., 2.2. і г.д.). Калі раздзел або падраздзел мае толькі адзін пункт, то ён не нумаруецца. Нумары раздзелаў і падраздзелаў, як і загалоўкі,  выконваўцца тлустым шрыфтам.

   Загалоўкі раздзелаў друкуюцца тлустым шрыфтам пасярэдзіне радка, першая літара вялікая, астатнія малыя, кропка пасля загалоўка не ставіцца, літары не падкрэсліваюцца. Калі загаловак складаецца з 2 сказаў, то пасля першага сказа ставіцца кропка. Загаловак аддзяляецца ад асноўнага тэксту 2 інтэрваламі. Кожны загаловак друкуецца зверху старонкі, пераносы слоў не дапускаюцца.


Тытульны ліст

   Правілы афармлення тытульнага ліста настаўнікі могуць знайсці ў Палажэнні да конкурса. Калі ж Палажэнне па нейкіх прычынах не дайшло да школы, то афармляць тытульны ліст можна наступным чынам:

  • Назва вучэбнай установы
  • Тэма даследавання (без двукосся, калі гэта не цытата, і без слова "тэма")
  • Від работы (навукова-даследчая работа, вучэбна-даследчая работа)
  • Прозвішча, імя, клас выканаўцы
  • Прозвішча, ініцыялы навуковага кіраўніка, пасада
  • Горад (вёска) і год выканання даследавання

   Назва работы друкуецца тлустым шрыфтам, які не перавышае асноўны шрыфт больш, чым на 4 пункты (напрыклад, калі ўся работа выканана шрыфтам 14 пт, то загаловак можна надрукаваць шрыфтам не больш за 18 пт).


Анатацыя

   Анатацыя друкуецца на адваротным баку тытульнага ліста. Аб'ём анатацыі - 1/3. 1/4 частка аркуша паперы. 

У анатацыі ўказваецца:

  1. асноўныя накірункі даследавання,
  2. кола чытачоў, каму можа быць карысна работа, 
  3. практычныя выкладкі (дзе могуць быць прыменены вынікі даследавання).

Анатацыя складаецца і падпісваецца навуковым кіраўніком даследавання.


Змест работы

   Змест знаходзіцца адразу пасля анатацыі, з новай старонкі. Ён ўключае ў сябе ўсе раздзелы, пункты і падпункты работы, спіс літаратуры, дадаткі (калі яны ёсць).

   УВАГА!!! Нумарацыя пачынаецца з 3-га ліста (са зместу, бо тытульны ліст - гэта 1, анатацыя - гэта 2, а змест - гэта 3). Старонкі з дадаткамі не нумаруюцца, а самі дадаткі пералічваюцца ў алфавітным парадку (Дадатак А, Дадатак Б, Датдатак В).

Уводзіны

4

1     Асноўныя тэрміны анамастыкі

6

2    З гісторыі імя

8

3     Аналіз асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

12

4     Ад імя – да прозвішча

14

5     Асноўныя групы прозвішчаў

17

6     Аналіз прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

20

7     Этымалогія прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы

22

8     Этымалогія прозвішчаў настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

32

Заключэнне

Спіс літаратуры

35

37

Дадатак А. Значэнне імёнаў


Уводзіны

   Ва ўводзінах коратка расказваецца гісторыя даследавання, абазначаецца яго мэта, задачы, аб'ект і прадмет даследавання, указваецца гіпотэза і метады даследавання, яго навізна і практычная значнасць. Аб'ём уводзін - 1 старонка.


Асноўная частка

   Асноўную частку разбіваюць на пункты і падпункты (пры неабходнасці). Аб'ём асноўнай часткі не павінен перавялічваць 2/3 ад усёй работы. Калі ў асноўнай частцы работы сустракаюцца табліцы, дыяграмы, схемы, малюнкі і іх памер не перавышае 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца па ходу тэксту і нумаруюцца па парадку (Табліца 1., Табліца 2. ; Малюнак 1., Малюнак 2. ) Пасля нумара ілюстрацыі ўказваецца яе назва (Малюнак 15. Герб роду Прушынскіх). Назва і нумар устаўляюцца пад ілюстрацыяй.

   Калі ж памер ілюстрацый перавялічваюць 1/3 старонкі, то яны размяшчаюцца ў дадатку, а ў тэксце работы ў квадратных дужках на іх робяцца спасылкі [Дататак А, Табліца 1].

   Пры неабходнасці ў тэксце работы даюцца спасылкі на літаратурныя крыніцы з указаннем нумару тома і старонкі. Напрыклад, [4, с.58],  [21, т.3, с.193]. Нумар літаратурнай крыніцы адпавядае яе нумару ў спісе літаратуры. 


Заключэнне

   Заключэнне змяшчае кароткія вывады, ацэнку дасягненняў, доказу гіпотэзы, распрацоўку рэкамендацый па выніках даследавання, практычнае прымяненне вынікаў даследавання. Аб'ём заключэння - 1 старонка.


Спіс літаратуры

   Спіс літаратуры афармляецца наступным чынам:

1. У алфавітным парадку

1.        Введенская Л. А., Колесников Н. П. от названий к именам. –  Ростов-на-Дону: "Феникс”, 1995. – 544 с.

2.     Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имён/ Вступ. ст. и подгот. текста В. М. Воробьёв. – М.: Русский путь, 2004. – 904 с.


2. У наступным парадку:

заканадаўчыя акты (канстытуцыя, кодэкс)

1  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 го­да (са змян. i дап.): прынята на рэсп. рэф. 24 лістап. 1996 г. : афіц. Тэкст. – Мн. : Полымя, 2002. – 93 с.

законы

5   О гражданстве Республики Беларусь: закон Республики Беларусь от 1 авг. 2002 г., №   136-З // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. –  2002. – №  88.– С. 34-35.

дэкрэты

1  О совершенствовании работы с населением: декрет Президента Республики Беларусь от 14 янв. 2005 г., № 2 // Национальный реестр правовых актов Республики  Беларусь. – 2005. – № 7. – С. 3-5.

указы

1  О совершенствовании государственного регулирования аудиторской деятельности: указ Президента Республики Беларусь от 12 февр. 2004 г., № 67 // Национальный реестр правовых актов Республики  Беларусь. – 2004. – № 26. – С. 26-27.

пастанаўленні

2  О некоторых вопросах защиты прав потребителей: постановление Министерства торговли Республики  Беларусь от 23 дек. 2004г., № 54 // Национальный реестр правовых актов Республики  Беларусь. – 2005. –  № 10. – С. 67-69.

другія нарматыўныя дакументы

3  Инструкция о порядке отражения в бухгалтерском учете налога на добавленную стоимость: утв. постановл. Министерства финансов Республики Беларусь от 16 дек. 2003 г., № 176 // Гл. бухгалтер. – 2004. –  № 4. – С. 45-49.

архіўныя дакументы

1  Описание синагоги в г. Минске (план части здания синагоги 1896)// Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). – Фонд 454. – Оп.3. Д.21. – Л. 18-19.

кнігі аднаго аўтара

1 Смыкоўская, В. І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні [Тэкст] : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. І. Смы­коўская. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 208 с.

кнігі двух і трох аўтараў

2  Михайлушкин, А. И. Экономика: учеб. для вузов / А. И. Михайлушкин, П. Д. Шимко. – 2-е изд., перераб. и доп. –  М. : Высш. шк., 2004. – 488 с.

кнігі чатырох і больш аўтараў

1       Основы идеологии белорусского государства: учеб.-метод. пособие для вузов / В. В. Шинкарев [и др.]. – Мн. : БГПУ, 2004. – 150 с.

кнігі без аўтараў

1       Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна-этнаграфічны зб. / [Гомельскі   дзярж.   ун-т  імя  Ф.   Скарыны;  уклад.,  уступны  арт.,  рэд. :  І. Ф. Штэйнер, В. С. Но­вак]. – Мн.: ЛМФ "Нёман”, 2003. – 470 с.

матэрыялы канферэнцый

1       "Старообрядчество как историко-культурный феномен”, междуна-род­ная науч.- практическая конф. (2003; Гомель) Международная научно-практи­ческая конференция "Старообрядчество как историко-культурный феномен”,  27–28 февр. 2003 г.: материалы / редкол. О. Г. Ященко (гл. ред.), О. А. Макушников,  А. А. Станкевич. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2005. – 359 с.

устаў

1       Белорусский проф. Союз работников здравоохранения. Устав Белорусского профессионального союза работников здравоохранения: [принят в новой ред. V Пленумом Респ. Ком.  Профсоюза работников здравоохранения 27 апр. 1999 г. : доп. и изм. В Устав внес. VI Пленумом Респ. Ком. Белорус, профсоюза работников здравоохранения 29 нояб. 2002 г.]. – Мн. : [б. и.], 2002. – 22  с.

правілы

1       Правила устройства и безопасной эксплуатации грузоподъемных кранов: [утв. Госпроматомнадзором Беларуси 22.08.94 : с изм. и доп., утв. Проматомнадзором 30.06.2000]. – 3-е изд. – Мн. : Диэкос, 2003.– 217 с.

шматтомныя выданні

1  Тихиня, В. Г. Гражданский процесс: [учеб. для студентов вузов  по  специальностям «Правоведение» и «Экономика и  право»]: в 2 т. / В. Г.  Тихиня. – Мн., 2002-2003.

асобны том

1  Слоўнік мовы "Нашай Нівы”, 1906-1915: у 5 т. / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; пад рэд. В. П. Лемцюговай. – Мн. : Тэхналогія, 2003.

састаўныя часткі дакументаў

1       Шамякіна, Т. Міфалагема  сусветнага дрэва як код прас­торава-часавых працэсаў у фальклоры (на матэрыяле замоў [Тэкст] / Т. Шамякіна, М. Афоніна // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: [зб. навук. рт.]. – Мн., 2003. – С. 200–211.

з перыядычных выданняў

1       Бутэвіч, А.  А самых лепшых час не беражэ : [успаміны пра паэтэсу Яугенію Янішчыц]  /  Анатоль Бутэвіч // ЛіМ. – 2003. – 21 лістап. (№ 47). С. 4.


Літаратура ўказваецца на мове арыгіналу. 


Рэцэнзія

   Рэцэнзія складаецца навуковым работнікам або выкладчыкам ўніверсітэта (каледжа). У рэцэнзіі павінна быць адлюстравана:

  • актуальнасць даследавання,
  • ступень самастойнасці,
  • навізна і актуальнасць даследавання,
  • недахопы і слабыя мкесцы даследавання
  • і іншае.

   Спадзяюся, што мае парады былі карыснымі. Жадаю творчых поспехаў і плённай даследчай работы!!

Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Ліпень 2018  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 331
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2018
    Сайт создан в системе uCoz