Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Выказванні аб працы



Адухоўленая праца не можа быць сумная, нецікавая (В.Вітка).


Вот рвуцца да працы агромністай людзі...

І цяжка працуюць, зрываючы грудзі... (Я.Купала).


Лейтэнант [Мележ] сталеў не толькі ад бязмернай стомы, не толькі ад бязмерных бядот на дарогах адступлення, але і ад той вялікай духоўнай працы, якая пастаянна ішла ў душы (В.Палтаран).


Жыватворчай працы многа

У цябе, вясна-сяброўка (У.Хадыка).


Палавіну стагоддзя правёў Якуб Колас у нястомнай працы (М.Лужанін).


Пачалася праца, упартая, гарачая (Я.Колас).


І прыйдзе час: навучымся майстэрству

Натхнёнай працы ўсе мы, як адзін (П.Панчанка).


Высакародная праца нашых пісьменнікаў не прапала марна: іх творы сталі крыніцай радасці і натхнення многіх людзей ("Беларусь”).


А праз дзень — другое дзіва:

Пасля працы рупатлівай

Ад шашы ў палёх

Шлях у лес пралёг (К.Кірэенка). 


Працай шчырай і знаннем

Гору справім скананне,

Праўдай лёгка няпраўду змагаці,

І на вузкіх на гонях

Пры сваіх валах, конях,

Ой, шмат можна чаго даказаці! (Я.Купала).


Я сэрца сваё неспакойным збярог,

Каб часу хоць крыху быць вартым,

Для дальніх паходаў, для новых дарог, 

Для працы цяжкой і ўпартай (П.Панчанка).


Усю ноч не сціхала шчаслівая праца (К.Кірэенка).


І таму мы пяём сёння песню, у якой

Славім хлеб і святло нашых сёл і заводаў...

І стваральную, мірную працу народа (М.Танк). 


Наста назірала за ўвішнай

Шаплыкавай працаю (А.Савіцкі).


Горача ў полі. Эх, жар дакучае,

Праца марудна, бясконца цяжкая! (Я.Колас).


Мы самі крылы набывалі

У цяжкай працы векавой (А.Пысін).


Дзе вы, песні, дзе, свабодныя?

Дзе ваш водгалас магучы,

Як вы звалі, сыны родныя, 

Да той працы да кіпучай? (Я.Купала). 


Алёша таксама лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай і ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма (І.Шамякін).


Гануля была ў бацькоў адной дачкою і, яшчэ будучы дзіцем, дапамагала маці ў цяжкай сялянскай працы (І.Гурскі).


Раскаваў балота з пут,

З дрыгвы непраходнай

Гераічны вольны люд

Працаю свабоднай (Я.Купала).


Закіпела дружная спорная праца, у якой Марына Паўлаўна не толькі не тамілася больш, а нібы адпачывала ад ранейшае зморы (М.Зарэцкі).


Я хацеў бы знаць,

Як аплаціцца

Праца трудная

Рук мазолістых (Я.Колас).


[Глебаву] была ўласціва непаўторнасць самая яркая... Гэта быў талент, на дзіва шчодра адораны прыродай, цудоўна адшліфаваны вялікай, нястомнай працай (І.Мележ).

Людзі дружнаю сям'ёю

Выйшлі дружна працаваць. (П. Броўка)


Я змалку прывык, каб у кіпені дзён

Высока цанілася праца. (А. Вечар)


Без працы я не быў нідзе,

А праца нам і творыць долю. (У. Дубоўка)


Праца - першая патрэба,

Без працы немагчыма жыць. (П. Броўка)


Для таго, каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур'ёзных адносін да яе з малых гадоў.

(Я. Колас)




Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 343
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz