Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

   Падрыхтоўка да правядзення даследавання


   Падрыхтоўка да правядзення даследавання складаецца з некалькіх этапаў:

1. Вызначэнне аб'екта і прадмета даследавання.

2. Выбар і фармуліроўка тэмы, праблемы і абгрунтаванне іх актуальнасці.

3. Вывучэнне навуковай літаратуры па тэме.

4. Фармуліроўка гіпотэзы.

5. Фармуліроўка мэты і задач даследавання.

 

   Аб'ект даследавання - гэта пэўны працэс ці з'ява, якія нараджаюць праблемную сітуацыю.

   Прадмет даследавання - гэта канкрэтная частка аб'екта, унутры якой вядзецца пошук. 

   Тэма - ракурс, у якім разглядаецца праблема даследавання. 

   Вельмі часта школьнікі няправільна выбіраюць тэму даследавання . Напрыклад, вельмі цяжкія і аб'ёмныя тэмы або тыя, што з'яўляюцца "белымі плямамі" толькі для саміх маладых даследчыкаў.

   Асноўныя крытэрыі выбару тэмы:

  • пажадана, каб тэма была цікавай для вучня не толькі ў дадзены момант, але і мела непасрэдныя адносіны да папярэдне абранай ім спецыяльнасці;
  • тэма павінна адпавядаць умовам, у якіх вядзецца даследаванне. Трэба выбраць тэму так, каб вучань самастойна змог знайсці матэрыял. 

 

   Вывучэнне літаратуры па абранай тэме - яшчэ адзін этап падрыхтоўкі да даследавання. Тут настаўнік можа падказаць вучню, прапанаваць пэўныя крыніцы інфармацыі. 

   Пасля ўдакладнення тэмы даследавання можна пераходзіць да выпрацоўкі гіпотэзы. Яна павінна быць правяраемай, утрымліваць здагадку, быць лагічна несупярэчлівай, адпавядаць фактам. Гіпотэза звычайна фармулюецца па наступнай схеме: "калі..., то...", "так..., як...", "пры ўмове, што...".

   Затым фармулюецца мэта даследвавання. Яна можа пачынацца словамі: вылучыць, устанавіць, удакладніць, распрацаваць і г. д. 

   Фармуляваць задачы даследавання неабходна вельмі акуратна, бо апісанне іх вырашэння ў далейшым складзе апісанне і структуру раздзелаў даследчай работы. Задачы пералічваюцца ад найменш цяжкіх да самых складаных.

   Вельмі важным з'яўляецца выбар правільнага метаду даследавання. Метад -  гэта спосаб дасягнення мэты даследавання. Усе яны падзяляюцца на некалькі груп:

1. Тэарэтычныя метады

а) мадэліраванне;

б) абстрагаванне;

в) аналіз і сінтэз;

г) узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага;

2. Эмпірычныя метады

а) назіранне;

б) параўнанне;

в) эксперымент;

3. Матэматычныя метады

а) статыстычныя метады;

б) метады і мадэлі тэорыі графаў і сеткавага мадэліравання;

в) метады і мадэлі дынамічнага праграмавання;

в) метады і мадэлі масавага абслугоўвання;

г) метады візуалізацыі дадзеных (графікі, дыяграмы і г. д.). 

назад                далей

Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Лістапад 2024  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 345
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz