Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...


Выказванні пра поле і луг


Ты вярніся на поле быліннае,

Што ўзарана плугамі і ліўнямі (Г.Каржанеўская).


Сустракай нас, радаснае поле,

Гул машын, трымценне правадоў! (А.Куляшоў)


Я над бязмежнымі палямі пачую ўсюды голас твой (М.Танк).


На шырокім прасторы светла-жоўтага жытняга поля чуваць шорханне (З.Бядуля)


А скоціцца знічка з бліскучага луга,

Як лісцік з нябеснага гаю.

І я тады ўспомню далёкага друга,

Па кім я так часта ўздыхаю (Я.Колас).


 Як люблю я задумлівы шэлест бяроз,

Хвалі жыта, святло перадранішніх рос

На тваіх аксамітных лугах (П.Панчанка).


Крыху засмучаным здаваўся далягляд, а ў сэрцы глыбока, як далёкі ўспамін, пачынала варушыцца тая даўняя, з маленства знаёмая туга, якая ахінае чалавека ў пустым восеньскім полі (А.Жук).


Поле, што пяклося маўклівае і нерухомае, стала ажываць (І.Мележ).


А лугі, лугі! Неабсяжныя, буйнатраўныя, яны раскінуліся па беразе рэчкі... (У.Караткевіч).


Сярод палёў стамлёных і гарачых

Цябе ў сырой зямельцы пахавалі (С.Басурматава).


У пералівах кветак ззяе луг зялёны,

Луг шырокі, пышны (Я.Колас).


На лугі густыя, на мурогі

Пусціць коннік друга варанога (П.Броўка).


У чыстым полі вецер вее, павявае... (М.Багдановіч).


Дай бог шчасця вам і долі

Усім, хто слёзы праліваў,

Хто ў бедным, родным полі

Зерне праўды засяваў (Я.Колас).


На палёх жаўтагрудых імгліцца заходу жалоба (У.Дубоўка).


Ты — мой чысцец,

Высакагорнасць маіх вясёлкавых лугоў (Н.Тулупава).


І што за Ліпава такое?

А гэта — поле маладое

Сярод лясоў, як скінуць вокам (Я.Колас).


Альбуць! Старых дубоў

Зялёная падкова,

Пазалацелы луг (А.Звонак). 


Тады цвіла ў палях пахучых віка,

Тады трубілі гусі за ракой (М.Танк).


Для нас шумелі слелыя палі,

Для нас дразды спявалі звонка песні (П.Панчанка). 


У застуджаных нізоўях,

Дзе ў стагах крынічныя лугі,

Качак, кнігавак гняздоўі

Белыя засыпалі снягі (В.Матэвушаў).


Панурая поўнач над полем глухім...

Шумяць абшарэлыя сосны бароў (М.Танк).


Па-над рэчкай у лузе квяцістым

Мы хадзілі, бывала, не раз (Я.Колас).


Свежы халаднаваты ветрык ляцеў з поля і сцішаных лугоў (Л.Дайнека).


Такі табе навокала прастор!

Кучматы, лес, утульны луг і поле... (Я.Колас).


 А хмарка ў небе, у ясным полі плыве шчасліва (Я.Колас).




Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Дайце ацэнку сайту
Усяго адказаў: 279
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz