Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

Радкі пра рэкі, азёры




Чыстая, глыбокая рэчка ў люстраной паверхні сваёй адбівае блакітнасць неба. (П. Галавач)


Між лесу раскінулася возера Свіцязь - адзін з найпрыгажэйшых помнікаў беларускай прыроды. (С. Александровіч)


А пад гарой Дняпровы хвалі

З вясны да восені шумяць. (Я. Купала)


Дзвіна, Дзвіна! Люблю ў імгле вячэрняй

Павольны ўсплеск тваіх гуллівых вод. (А. Звонак)


Пахне свежым сенам на Пцічы,

Месяц за дуброваю знікае. (С. Грахоўскі)


Цёмная-цёмная вада... Шуміць Вілія, адклікаючыся здалёку-здалёку. (І. пташнікаў)


На самай сярэдзіне ракі вада быстрэйшая, і добра чую: шапоча лісце, булькоча вада над вярбою. (Ф. Янкоўскі)


У сваіх рыбацкіх паходах па Свіслачы не аднойчы бывалі і ля вусця Балачанкі. (К. Кірэенка)


Паглядзі на шырокі раскованы Нёман,

Белавежы паслухай абуджаны звон. (П. Панчанка)


Прыехаў я на возера Нарач дзеля чаек. (В. Вольскі)


Упоперак Прыпяці лягла дарога, тканая з промняў. (У. Дубоўка)


Бруіцца празрыстая рэчка,

Хаваецца ў ніцых кустах. (Я. Журба)


Першымі адчуваюць подых вясны Прыпяць і Нёман. (У. Караткевіч)


Прайшоў я з казкамі

У залатое ранне

Ад Сожа ціхага,

Ад берагоў Дняпра. (П. Трус)


Неба ачысцілася ад хмар, вецер сціх, і велізарная сіняя чаша Нарачы іскрылася і зіхацела ў залаціста-ружовых праменнях вячэрняга сонца. (В. Вольскі)


Я даўно з табой, Нёман, 

Пагутарыць марыў. 

Не асьмельваўся толькі 

Дакучаць, як іншыя, 

Рамантычна-гуллівым 

Сваім уздыханьнем, 

Меркантыльна-турысцкім 

Сваім захапленнем. (М. Танк)


У цёплых светлых лясах і на раўнінах Палесся велічна і ціха плыве паўнаводная чорная Прыпяць, плывуць яе дочкі Гарынь і Піна, Славечна і Убарць. (Б. Сачанка)


Над Нёманам бераг зялёны

Шуміць ад вясны да вясны. (П. Прыходзька0


Нарэшце падыходзілі да вусця ракі Стыр - правага прытоку Прыпяці. (Я. Пархута)


Далёка разліваецца Бяроза-рака ўвесну. (В. Адамчык)


Гаманлівых рэк узоры

Ляглі дзіўнаю разьбою. (П. Броўка)


Шуміць рака, вясёлая, жывая,

Спяшаецца - да мора кліча даль. (А. бачыла)


Баброўка цякла шпарка, і супраць плыні грабці цяжкавата. (М. Воранаў)


Калі праехалі мост цераз Сож, ужо добра развіднела. (В. Карамазаў)


I Сож агні павольна прытушыў,
  Нібы заплюшчыў вочы ён ад стомы. (А. Грачанікаў)


Разлівае ўжо блеск агнявая рака,

І чыясь там рука

Аднімае заслону з зямлі (Я. Колас)


І зноў прысніўся мне начлег на хутары - 

За ціхаплыннай, добрай рэчкай Шчарай. (Н. Гілевіч)


 Сакавікуючы ў Сажы,

Вясна узнесла крылы, 

I ўспыхнулі, як вітражы, 

Раскрышаныя крыгі. 

I Сож, азяблы і худы, 

Яшчэ ляніва-сонны, 

На бераг лезе на круты 

I грэецца на сонцы. (А. Грачанікаў)


Свіцязь — дзіва-возера, казка-возера, легенда-возера! На цябе глядзеў бы і не наглядзеўся б... (У.Дамашэвіч).


Рака мая,

Праз дні мае віротныя

Бяжыш —

Твой разумею спех...

Ды недзе там,

 За выдмай, паваротам,

Прыпыніш, як і я, 

На хвілю бег. (Я. Хвалей)


І зоры воду выпілі

З азёраў залатых (Я.Янішчыц).


Свіцязь. Аслоненае дубамі і ліпамі, ласкава пакрытае снегам малое возера, якое праз адну душу ўлілося ў вялікую паэзію (Я.Брыль).


Нёман — сцяжына спешная,

лёгка падбрыквае пожнямі.

Краю слязіна першая,

шчасця майго — апошняя. (Д. Бічэль)


Блішчыць сярод зеляніны невялікае прахалоднае азерца (Я.Сіпакоў).


Люстры, блакітных, сініх, зялёных азёр ці адасоблены, ці пераліваюцца з аднаго ў другое (В.Ждановіч).


Нездарма Беларусь называюць краем блакітных рэк і азёр (В.Вольскі).


Рачулка рыжая ў пасцелі

Заснула, як дзяўчо (А.Пысін).


Падаюць зоры ў імклівыя рэкі

І ўзыходзяць агнямі Нурэка (С.Грахоўскі).


Сінявокае і празрыстае, як расінка ў лузе, чыстае возера Свіцязь (В.Шымук).


Назад не прыйдзе хваля тая,

Што з быстрай рэчкай уплывае (Я.Колас).


Але што там блішча? Ці не ты, сястрыца,

Ці не ты ліешся, срэбная рака? (М, Багдановіч).


Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —

Удзірванелы курган векавечны (Я.Купала).


Пад нагамі ляжала вялікае зеленкавата-блакітнае возера ў зялёнай аздобе баравін (У.Арлоў).


Самалёт, быццам чайка зарой,

Праімчаўся над хвалямі жыта,

Будзіў нетры плужанскіх бароў,

Легендарнае возера Свіцязь (М.Танк).


Тут жа была і рачулка, бойкая і жывая (Я.Колас).


Я сёння хацеў бы праславіць

Гуллівую рэчку Зяльвянку (М.Танк).


Для мяне дарагою самай ракою быў і застаецца мой летуценны і казачны, мой ціхі і велічны, мой добры і ласкавы Сож (К.Кірэенка).


Рэкі бурлівыя, учора санлівыя,

Сёння ўсталі, плывуць і бурляць (Я.Купала).


Куды табе наша сціплая задумлівая рэчка Шчацінка з натапыранымі кустамі ды асакою (Я.Сіпакоў).


Я ўбачыў спічак старой каплічкі, што стаіць на гары, за невялікай наравістай рэчкай Качай... (Я.Скрыган).


На дзяўчыну пала змора,

Спіць яна ў полі чыстым.

Поўнач. Месяц выплыў з бору,

П’е ваду з азёр іскрыстых (П.Броўка).



Рейтинг сайтов
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Дайце ацэнку сайту
Усяго адказаў: 279
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт создан в системе uCoz