На гэтым сайце выкладзены цікавыя эфекты для вашых фотаздымкаў. Можна нават з зусім "ніякага" здымка зрабіць вельмі прыгожую выяву. Сама карыстаюся часта, калі трэба нешта цікавае для пазакласнага мерапрыемства.
Яшчэ адзін сайт для фоташопа анлайн з вельмі цікавымі эфектамі. Вы можаце стаць побач са знакамітасцю, ваш фотаздымак можа гарэць у полымі і г.д. Яшчэ ёсць вельмі карысная функцыя выбару часткі фотаздымка (калі вам патрэбна, напрыклад, выбраць толькі аднаго чалавека з групы).
Вельмі цікавы сайт для тых, хто любіць незвычайныя фотаздымкі!!! На маю думку, лепшы сайт для фаташопа анлайн. Тут вы зможаце за некалькі хвілін зрабіць цікавыя эфекты для сваіх фотаздымкаў (ваша фота на парасоне, на білбордзе, у руках прэзідэнтаў ЗША і Украіны, у кропельцы вады, у кубачку кавы і г.д.) Эфекты дадаюцца штодня.