Як жыць - дык жыць для Беларусі...

Меню сайта
Воблака тэгаў
Форма ўваходу
Пошук
Катэгорыі раздела
Са святам!! [19]
Віншаванні з розных нагод
Новае на сайце [60]
Што з'явілася новае
Аб'явы [8]
Рознае
Надвор'е
Падзяліцца
Яшчэ кнопкі
Наведвальнікі
А ў нас...

10 мая адбыўся раённы этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Вучаніца Хальчанскай базавай школы Анастасія Рэмізонава была ўзнагарождана дыпломам 2 ступені. Ад усяго сэрца віншую Насцю з добрым вынікам працы. Ты малайчына!!! 

Катэгорыя: Са святам!! | Праглядаў: 457 | Дадаў: migalayte | Дата: 11.05.2012 | Каментарыі (0)

Сёння адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Крок у будучыню", на якой работы двух вучняў нашай школы былі адзначаны дыпломамі 2 ступені. Ад усёй душы віншую Пустаханава Дзмітрыя і Барабой Вераніку. Вы малайцы!!!



Катэгорыя: Са святам!! | Праглядаў: 340 | Дадаў: migalayte | Дата: 06.04.2012 | Каментарыі (0)

УВАГА!!! На сайце з'явіліся чатыры новыя старонкі з выслоўямі пра творчасць беларускіх пісьменнікаў: Іван Шамякін, Адам Міцкевіч, Янка Брыль, Рыгор Барадулін.

Таксама пабольшаў матэрыял пра творчасць Васіля Быкава і Міколу Гусоўскага. Заходзьце, чытайце, карыстайцеся.

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 409 | Дадаў: migalayte | Дата: 02.04.2012 | Каментарыі (0)

На сайце з'явілася яшчэ адна мая даследчая работа - "Гісторыя адной сям'і - гісторыя беларускага народа". 


Яна была напісана ў 2009 годзе, заняла 1 месца на абласным конкурсе. Я доўгі час разважала над тым, выкладваць яе сюды ці не. Вырашыла, што трэба падзяліцца ўсімі напрацоўкамі па гэтай тэме. Таму вашай увазе  сама работа і прэзентацыя да яе.

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 511 | Дадаў: migalayte | Дата: 25.03.2012 | Каментарыі (0)

Дадала яшчэ дзве старонкі. Справа прасоўваецца марудна, таму што большасць матэрыялаў пакінута не дома, а дома я знаходжуся амаль месяц. Таму даруйце, калі ласка, што не вельмі часта папаўняю старонкі "слоў пра творцаў". 

Але ж вось дадала выказванні пра двух вялікіх беларускіх пісьменнікаў: Уладзіміра Караткевіча і Кузьму Чорнага. Спадзяюся, што гэта будзе карыснай інфармацыяй для настаўнікаў.

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 1025 | Дадаў: migalayte | Дата: 06.03.2012 | Каментарыі (2)

Сёння дадала яшчэ крыху матэрыялу: у раздзеле "Словы пра творцаў" запоўнены старонкі з выказваннямі пра В. Быкава, М. Чарота і В. Дуніна-Марцінкевіча.

Таксама ў сваім блогу дадала прыгожыя раздзяляльнікі для прэзентацый.  Паглядзець можна тут і ... Чытаць далей »

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 460 | Дадаў: migalayte | Дата: 02.03.2012 | Каментарыі (0)

   Паважаныя наведвальнікі майго сайта! З-за таго, што на гэтым сайце абмежаваны рэсурс, я не магу выкласці ўсе тыя малюнкі і анімацыйныя выявы, што хацелася б. 

   Таму запрашаю вас на свой блог, у якім я і размяшчаю кліпарт і анімацыю. Сёння выклала малюнкі да 8 Сакавіка, а таксама раздзяляльнікі для прэзентацый.

   Так што завітвайце на гэтыя старонкі: http://migalaite.blog.tut.by 

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 465 | Дадаў: migalayte | Дата: 26.02.2012 | Каментарыі (0)

Вы ўжо, напэўна, заўважылі, што на сайце некалькі дзён таму з'явіўся новы раздзел - "Словы пра творцаў". Ён тут не проста так. Вельмі часта і настаўнік, і вучні шукаюць выказванні пра творчасць канкрэтнага пісьменніка ці паэта. Напрыклад, піша школьнік сачыненне, або студэнт збірае матэрыял для курсавой работы... У такіх выпадках немагчыма абысціся без цытавання не толькі самаго твора, але і выказванняў даследчыкаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў. 

Таму я зрабіла раздзел, у якім будуць выкладвацца выказванні пра беларускіх творцаў. Зараз вы можаце проста зайсці на пэўную старонку і выбраць тыя выказванні, якія вам найбольш спадабаліся, а потым дадаць у сачыненне або выкарыстаць на ўроку літаратуры.

І яшчэ: адразу дадаць усе выказванні я не магу - гэта зойме шмат часу. Таму тыя старонкі, што ўжо г ... Чытаць далей »

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 416 | Дадаў: migalayte | Дата: 11.02.2012 | Каментарыі (0)

   Паціху дадаю новыя "моўныя залацінкі". Вось сёння стварыла старонкі з выказваннямі пра кнігу і хлеб. Заходзьце, чытайце, капіруйце і карыстайцеся!!!

   Дарэчы, стала больш зручна карыстацца раздзелам "Даследчая дзейнасць" - пад тэкстам дабаўлены спасылкі на папярэднюю і наступную старонкі. Таксама з'явіліся спасыл ... Чытаць далей »

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 559 | Дадаў: migalayte | Дата: 05.02.2012 | Каментарыі (0)

Нарэшце дадала выказванні пра поле, луг, рэкі ды азёры.

І яшчэ. Зараз будзе вельмі зручна пераходзіць па раздзелах. Зрабіла шэраг спасылак, якія размешчаны на старонках "Вучням" і "Моўныя залацінкі". Неўзабаве такія ж спасылкі паявяцца і на старноках, прысвечаных даследчай дзейнасці.

Катэгорыя: Новае на сайце | Праглядаў: 434 | Дадаў: migalayte | Дата: 04.02.2012 | Каментарыі (0)

« 1 2 ... 6 7 8 9 »
Каляндар
«  Снежань 2017  »
ПнАўтСерЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архіў запісаў
Наша апытванне
Якім браўзерам вы карыстаецеся?
Усяго адказаў: 328
Нашы госці
Нашы госці
free counters
Воблака тэгаў
навіны праграмы і планаванні са святам школы праграмы і планаванне нарматыўка спампаваць карысныя сайты метадычны куфэрак алімпіяда алімпіядныя заданні моўныя залацінкі навучальныя ўстановы словы пра творцаў універсітэты пісьменнікі і паэты фотаздымкі конкурс школа вучням партрэты мова фразеалагізмы настаўнікам граматыка літаратура віншую глаголіца фанетыка новыя правілы даследчая дзейнасць генеалогія антрапаніміка настаўніку арнаменты прэзентацыі марфалогія арфаграфія факультатывы кірыліца марфеміка сінтаксіс граматычныя разборы радавод рэкамендацыі для прэзентацыі шаблон прэзентацыі гульні загадкі крыжаванка прыказкі графіка дыпломы пазлы святы інтэрактыўная дошка урок вуснае выказванне
Спасылкі
  • Блог Глеба Лабадзенкі
  • Родныя вобразы
  • Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры
  • Нацыянальны інстытут адукацыі
  • Мой блог
  • Жыццё сайта
    Статыстыка

    Усяго анлайн: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    Copyright MyCorp © 2017
    Сайт создан в системе uCoz