Нядаўна я зрабіла блог для вучняў і настаўнікаў, у якім будуць падавацца беларускія прыказкі, прымаўкі і выслоўі. Вельмі часта дзеці не ведаюць іх, не могуць растлумачыць значэнне фразеалагізмаў. Таму я доўгі час збірала матэрыял (на працягу некалькіх гадоў) і зараз выкладваю яго на старонках майго новага блога. Як кажуць, для ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай.
Таксама патрапіць на старонкі блога можна, калі націснуць на малюнак унізе.